Вы тут

Лукашэнка і Грэф абмеркавалі стасункі Беларусі з Групай Ашчадбанк


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт, старшыня праўлення ПАТ «Ашчадбанк» Герман Грэф абмеркавалі на сустрэчы ў Мінску далейшае развіццё супрацоўніцтва ў банкаўскім сектары.


«Нашы банкаўскія справы — тыя пытанні, аб якіх мяне падрабязна інфармаваў Васіль Мацюшэўскі (першы віцэ-прэм'ер Беларусі), да гэтага мы абмяркоўвалі ва ўрадзе — там разуменне знойдзена», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Але я хачу сказаць галоўнае: калі Герман Оскаравіч будзе ставіцца, працуючы ў Беларусі, да нашых партнёраў, кліентаў, якія з банкам супрацоўнічаюць, так, як у Расіі да расійскіх, у нас ніколі не будзе пытанняў», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Паводле слоў Прэзідэнта, ён добра інфармаваны аб пазіцыі Германа Грэфа на расійскім полі дзейнасці і чуў у гэтым плане шмат добрага.

У сваю чаргу Герман Грэф падзякаваў асабіста Прэзідэнту, а таксама ўраду, Нацыянальнаму банку Беларусі за тое, што ў складаных сітуацыях, якія ўзнікалі ў 2015 і 2016 гадах, была знойдзена канструктыўная падтрымка і выхады. «Гэты год таксама будзе не вельмі просты, але ўжо значна лепшы, чым 2016-ы. А з 2018 года мы разлічваем пачаць ужо нармальную работу тут. Відавочнае ажыўленне і крэдытавання, і нашага партфеля актываў», — сказаў ён.

У цэлым на сустрэчы абмяркоўваліся вынікі і пытанні ўзаемадзеяння ў 2016 годзе, а таксама планы і перспектывы да канца 2018 года, паведамляе прэс-служба Прэзідэнта. Гаворка ідзе аб рэалізацыі ў Беларусі шэрагу праектаў, у тым ліку па стварэнні лічбавай экасістэмы і доступу кліентаў да сучасных сэрвісаў і паслуг. Бакі таксама дамовіліся аб падыходах па дафінансаванні некаторых праектаў.

Загаловак у газеце: У канструктыўным рэчышчы

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.