Вы тут

Графік працы прыгарадных маршрутаў у сувязі з пераносам працоўных дзён


Дзяржаўнае прадпрыемства «Мінсктранс» паведаміла, як, у сувязі з пераносам працоўных дзён згодна з пастановай Савета Міністраў №912 ад 9.11.2016 года «Аб пераносе працоўных дзён у 2017 годзе», будзе арганізавана работа прыгарадных маршрутаў цягам усяго гэтага года.


Так, яна будзе запланавана па наступных графіках:

20 студзеня — як па чацвяргах, 21 студзеня — як па пятніцах, 22 студзеня — як па нядзелях.

7 сакавіка аўтобусы будуць курсіраваць па графіку пятніцы, а 8 сакавіка — суботы.

У красавіку прыгарадныя маршруты будуць абслугоўваць пасажыраў наступным чынам: 23, 24 і 30 красавіка — як па суботах, 25 красавіка — як па нядзелях, 28 красавіка — як па чацвяргах, 29 красавіка — як па пятніцах.

1, 8 і 9 мая работа аўтобусаў прыгарадных маршрутаў будзе арганізавана па графіку нядзелі, 5 мая — па графіку чацвярга, 6 мая — пятніцы, 7 мая — суботы.

3 ліпеня пасажырам трэба будзе карыстацца раскладам руху нядзельных дзён. Наступныя пераносы з вялікай паўзай будуць у лістападзе. 3 чысла аўтобусы прыгарадных маршрутаў будуць курсіраваць, як па чацвяргах, 4 чысла — як па пятніцах, а 5 і 6 лістапада будзе дзейнічаць графік суботніх дзён.

Нарэшце, 25 снежня пасажыры мусяць арыентавацца на расклад нядзельных дзён.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.