Вы тут

Пра вынікі і планы дзейнасці аб'яднання літаратараў


Летась прайшло два маштабныя форумы: у кастрычніку — ІІ з'езд Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы, а ў канцы лістапада — ІІІ (ХІV) з'езд СПБ. Старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец расказаў, што за апошнія гады магчымасці членаў саюза найбольш ярка праявіліся ў галіне кнігавыдання: з 2011 па 2016 год пісьменнікі выдалі 1757 кніг.


Саюз пісьменнікаў Беларусі актыўна працуе з творчай моладдзю, адкрываючы падчас сустрэч з айчыннымі пісьменнікамі ў школах, бібліятэках ды іншых установах культуры ўсё новыя і новыя імёны. Для маладых літаратараў рэгулярна ладзяцца творчыя конкурсы. Праводзяцца такія спаборніцтвы і сярод пісьменнікаў-прафесіяналаў. Так, паэт-песеннік Іван Юркін разам са спеваком Анатолем Ярмоленкам і кампазітарам Алегам Елісеенкавым атрымалі прэмію Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва.

Не сакрэт, што сёння кнізе ў грамадстве надаецца значна менш увагі, чым у савецкі час. Для таго каб дапамагаць пісьменнікам распаўсюджваць кнігі, расказваць пра іх, створаны Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, здольны, на думку Мікалая Чаргінца, выйсці на такі ўзровень, што зможа забяспечыць творцам сацыяльную падтрымку.

Што да сумесных праектаў, то Саюз заключыў каля 30 пагадненняў аб творчым супрацоўніцтве з літаратарамі Кітая, Казахстана, Таджыкістана, Туркменістана, Расійскай Федэрацыі ды іншых краін.

Яна ЯВІЧ

Загаловак у газеце: Пісьменніцкія перспектывы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?