Вы тут

Учора адбыўся афіцыйны прыём ад імя Прэзідэнта на стары Новы год


Выступаючы на ім, кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што мінулы год не быў простым, не ўсё ўдалося ажыццявіць.


Зрэшты, каму як не беларусам ведаць, што цяжкасці гартуюць. «Мы бачым мэту і тое, што трэба для яе дасягнення. Якім будзе заўтра нашай краіны, залежыць толькі ад таго, з якой аддачай мы будзем працаваць сёння, — адзначыў Прэзідэнт. — На баявым пасту і на дзяжурстве, у бальнічнай палаце і ў тэлевізійнай студыі, на сцэне і спартыўнай арэне — кожны павінен адчуваць адказнасць за лёс краіны. У гэтым і ёсць наша сіла і наша будучыня».

Святкаванне старога Новага года — адна з традыцый суверэннай Беларусі. І гэтая тэма — суверэнітэту і незалежнасці — часта закранаецца апошнім часам у СМІ. Пра тое часта гаворыць і Прэзідэнт. «Гэта не таму, што нам нехта пагражае», — звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. Людзі, паводле яго слоў, не павінны забываць, што магчымасць стварыць першую сваю незалежную суверэнную дзяржаву лёс падарыў беларускаму народу праз доўгія гады. «Мы з вамі зрабілі яе», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды за шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё сістэмы аховы здароўя, высокі прафесіяналізм пры асвятленні найважнейшых падзей сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палітычнага жыцця краіны, дасягненне высокіх творчых і спартыўных вынікаў.

Загаловак у газеце: Будучыня краіны залежыць ад кожнага

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.