Вы тут

За год золатавалютныя рэзервы павялічыліся на 751 мільён долараў


Такім чынам, па выніках снежня золатавалютныя рэзервы Беларусі ў вызначэнні МВФ павялічыліся на 88,9 млн долараў і, паводле папярэдніх даных, на 1 студзеня 2017 года склалі 4 927,2 млн долараў у эквіваленце. У нацыянальным вызначэнні аб'ём золатавалютных рэзерваў зменшыўся на 128,5 млн долараў і на пачатак года склаў 5 185,0 млн долараў ЗША ў эквіваленце.


Паводле інфармацыі прэс-службы Нацбанка, павелічэнню золатавалютных рэзерваў спрыялі паступленне сродкаў ад продажу Нацыянальным банкам і Міністэрствам фінансаў аблігацый, намінаваных у замежнай валюце, а таксама паступленні ад збірання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты. Дынаміку рэзерваў стрымлівала планавае пагашэнне Нацбанкам і ўрадам краіны знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце.

Эксперты фінансавага рэгулятара адзначаюць, што ў цэлым па выніках 2016 года золатавалютныя рэзервы Беларусі ў вызначэнні МВФ павялічыліся на 751,4 млн долараў, а ў нацыянальным вызначэнні — на 717,3 млн долараў ЗША.

Пры гэтым урадам і Нацыянальным банкам у поўным аб'ёме былі выкананы знешнія і ўнутраныя абавязацельствы ў замежнай валюце.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Золатавалютныя рэзервы растуць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».