Вы тут

Віншаванне ад бамбукавых медзведзянятаў


Дзіцяняты панды пазіравалі для навагодняга віншавання ў Паўднёва-Заходнім Кітаі.


Восем дзіцянятаў панды днямі пазіравалі для віншавання з нагоды надыходзячага традыцыйнага кітайскага Новага года, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”.

Гэта адбылося на базе "Біфэнся" -- Кітайскага цэнтра па ахове і даследаванню вялікіх панд у горадзе Яань (правінцыя Сычуань, Паўднёва-Заходні Кітай). Усе восем бамбукавых медзведзянятаў, уключаючы тры пары блізнятаў, нарадзіліся ў 2016 годзе. У святочна ўпрыгожанай зоне на базе "Біфэнся" яны шпацыравалі, лазілі па дрэвах і гулялі з цацкамі ў прысутнасці наглядчыкаў. У мінулым годзе ў цэнтры на свет з'явілася 27 медзведзянятаў, 22 з іх выжылі. Як паведаміў адказны прадстаўнік базы Чжан Гуйцюань, цяпер на базе яшчэ дзве вялікія панды па мянушках Нана і Юньдо займеюць патомства. 

Вялікія панды належаць да ліку выміраючых відаў жывёл. У свеце ў дзікай прыродзе жыве менш за 2000 бамбукавых мядзведзяў, большасць з іх - у кітайскіх правінцыях Сычуань, Шэньсі і Ганьсу. Паводле афіцыйных дадзеных, на канец 2013 года ў краіне папуляцыя панд, якія жывуць ва ўмовах дзікай прыроды, вырасла да 1864 асобін, а колькасць вялікіх панд, якія змяшчаюцца ў няволі, дасягнула 422.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.