Вы тут

Новы парадак прыёму ў першы клас дзяцей, малодшых за шэсць гадоў


Абноўленым Кодэксам аб адукацыі прадугледжаны новы парадак прыёму ў першы клас дзяцей менш за шэсць гадоў, паведамілі ў прэс-цэнтры Міністэрства адукацыі.


Там распавялі, што ў цяперашні час дзейнічаюць нормы, згодна з якімі ў першы клас прымаюцца дзеці, якія дасягнулі да 30 верасня шасцігадовага ўзросту, або з больш позняга ўзросту.

Прыём у школу дзіцяці, якому спаўняецца шэсць гадоў крыху пазней, напрыклад, 1 кастрычніка, сёння не прадугледжаны Кодэксам аб адукацыі. Каб вырашыць пытанне аб залічэнні ў школу дзіцяці, якое псіхалагічна і фізічна гатовае да школы, але не дасягнула ўзросту шасці гадоў, бацькам трэба звяртацца ў Міністэрства адукацыі.

У новай рэдакцыі Кодэкса прадугледжана магчымасць прыёму ў першы клас дзяцей і ў больш раннім узросце па рашэнні заснавальніка ўстановы адукацыі. "Гэта азначае, што бацькі змогуць атрымаць такі дазвол па месцы пражывання без лішняй цяганіны і заяў у вышэйстаячыя інстанцыі", - растлумачылі ў прэс-цэнтры.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.