Вы тут

Шубуршун заваёўвае Паднябесную


Зусім хутка — у лютым — у Выдавецкім доме “Звязда” выходзіць дзіўная кніга. Чытачы атрымаюць аповесць-казку вядомага пісьменніка і публіцыста Алеся Карлюкевіча “Шубуршун і яго сябры” адразу на дзвюх мовах — рускай і кітайскай. Такі падарунак вельмі да месца, паколькі адзначаецца 25-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Кітаем. Супрацоўніцтва паміж краінамі развіваецца плённа і дынамічна, прычым не толькі ў эканоміцы. Стасункі актыўна развіваюцца і ў культурнай прасторы. Чаму б не прапанаваць маленькім кітайскім чытачам захапіцца прыгодамі незвычайнага беларускага Шубуршуна і яго сяброў? Ідэя насамрэч проста выдатная і цудоўна, што яна нарэшце ўвасобілася ў жыццё.


Напэўна, сышліся на небе зоркі. Пераклад выканаў мінскі гімназіст з кітайскім прозвішчам Сунь Фаньці. Яго маці — спадарыня Лю Сулін — працуе дырэктарам Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя Беларускага дзяржаўнага універсітэта. А хлопец, закончыўшы пачатковую школа і гімназію Далянскага тэхналагічнага універсітэта, прыехаў да маці ў Мінск. І зараз вучыцца ў сталічнай гімназіі №7. І літаральна “захварэў” Беларуссю.

— Я яшчэ раней цікавіўся беларускай і рускай літаратурай, вашымі ваеннымі фільмамі і, канешне, смачнымі стравамі беларускай нацыянальнай кухні, —смяецца Фаньці. – Вельмі люблю фатаграфаваць і гуляць у шахматы. У свой вольны час перакладаю на кітайскую мову казку пра прыгоды дзіўнага Шубуршуна.

Перакладчык Сунь Фаньці.

Як з’явілася ідэя перакладу? 

Ідэя перакладу з’явілася на самай справе ў мяне ўжо даўно, нават яшчэ ў дзяцінстве мяне вельмі цікавіла руская літаратура. І два гады таму, паколькі я пераехаў у Мінск, што называецца, падцягнуў мову, гэта дазволіла мне перакладаць творы. 

 Дагэтуль быў вопыт перакладчыцкай дзейнасці? 

— Да гэтага я ніколі не перакладаў такія творы, але сваю працу я пастараўся зрабіць максімальна добра і веру, што кітайскім чытачам абавязкова спадабаецца гэтая казка. 

Ці будзе працяг дзейнасці ў сферы перакладу? 

— Так, буду працягваць і расці ў творчым плане (усміхаецца). Пакуль я толькі перакладаю артыкулы на кітайскую, але паступова буду яшчэ перакладаць з кітайскай, да прыкладу, на рускую і беларускую. 

Шубуршун зацікавіў кітайскіх чытачоў? 

— Аб цікавасці кітайскіх чытачоў да гэтай кнігі казаць пакуль заўчасна, бо яе не прадаюць у Кітаі. Але наколькі я ведаю, усім людзям, якія прачыталі мой пераклад, яна вельмі спадабалася. Казка выстаўлена на кітайскай мове на некаторых Інтэрнэт-рэсурсах.

Каго з перакладчыкаў лічыце сваім арыенцірам? 

— Мой любімы перакладчык — Гао Ман. Нягледзячы на ​​тое што яму ўжо летась споўнілася 90 гадоў, гэты легендарны чалавек застаецца ў прафесіі. Да прыкладу, пераклаў на кітайскую мову"Цынкавых хлопчыкаў” Святланы Алексіевіч. Ад усёй душы жадаю, каб казка пра Шубуршуна спадабалася кітайскім чытачам, і дазволіла большай колькасці людзей звярнуць увагу на цудоўную беларускую літаратуру. 

—​ Мы таксама шчыра зычым Шубуршуну скарыць Паднябесную, а перакладчыку Сунь Фаньці — пакарыць новыя творчыя вяршыні, якіх, перакананы, у яго будзе шмат.

Мікалай ЛІТВІНАЎ

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Культура

Хто ёсць хто на дзіцячым «Еўрабачанні»

Хто ёсць хто на дзіцячым «Еўрабачанні»

Ужо ў гэту нядзелю вырашыцца інтрыга

Грамадства

Вучоба можа быць у радасць, калі размаўляць з вучнем на адной мове

Вучоба можа быць у радасць, калі размаўляць з вучнем на адной мове

Уявіце сабе сітуацыю: вучань зрабіў у дыктоўцы 20 памылак... 

Эканоміка

Горадабудаўнічы пашпарт распрацуюць з улікам магчымых аб'ектаў будаўніцтва

Горадабудаўнічы пашпарт распрацуюць з улікам магчымых аб'ектаў будаўніцтва

Пра гэта гаворыцца ў новай рэдакцыі палажэння аб парадку падрыхтоўкі і выдачы дазвольнай дакументацыі на будаўніцтва аб'ектаў, зацверджанаг