Вы тут

Мінінфарм абмежаваў доступ да інтэрнэт-рэсурсаў з неналежнай рэкламай


Міністэрства інфармацыі Беларусі абмежавала доступ да інтэрнэт-рэсурсаў, якія размяшчалі неналежную рэкламу. Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце ведамства.


"У адпаведнасці з пісьмовым паведамленнем Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, кіруючыся Законам Рэспублікі Беларусь "Аб сродках масавай інфармацыі" Міністэрствам інфармацыі 10 студзеня 2017 года прынята рашэнне аб абмежаванні доступу да інфармацыйных рэсурсаў dengi-srochno.by, dengi-bystro.by, zaem-vsem.by, fxline.by, landing.fxline.by, streamforex.by, weltrade.ru, by.weltrade.com, stforex.com, ru.mtrading.com, mtrading.by", - гаворыцца ў паведамленні.

На рэсурсах dengi-srochno.by, dengi-bystro.by, zaem-vsem.by размяшчалася рэклама аб прадастаўленні мікрапазык неабмежаванаму колу асоб фізічнымі асобамі, не ўключанымі ў рэестр мікрафінансавых арганізацый у адпаведнасці з патрабаваннямі ўказа ад 30 чэрвеня 2014 года нумар 325 "Аб прыцягненні і прадастаўленні пазык, дзейнасці мікрафінансавых арганізацый", інфармуе ведамства.

Інфармацыйныя рэсурсы fxline.by, landing.fxline.by, streamforex.by, weltrade.ru, by.weltrade.com, stforex.com, ru.mtrading.com, mtrading.by размяшчалі рэкламу дзейнасці па правядзенні аперацый з беспаставачнымі пазабіржавымі фінансавымі інструментамі суб'ектамі, якія не ўключаны ў рэестр форэкс-кампаній.

У паведамленні тлумачыцца, што ў адпаведнасці з пунктам 21 указа ад 4 чэрвеня 2015 года нумар 231 "Аб ажыццяўленні дзейнасці на пазабіржавым рынку Форэкс" на тэрыторыі краіны забараняецца рэклама правядзення аперацый з беспаставачнымі пазабіржавымі фінансавымі інструментамі асобамі, якія не з'яўляюцца форэкс-кампаніямі, Нацыянальным форэкс-цэнтрам, банкамі, нябанкаўскімі крэдытна-фінансавымі арганізацыямі. Распаўсюджванне такіх інфармацыйных паведамленняў забаронена ў адпаведнасці з арт. 38 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб сродках масавай інфармацыі".

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?