Вы тут

Абітурыент не зможа здаць ЦТ па двух замежных мовах


Пра гэта паведаміў сёння начальнік упраўлення вышэйшай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Каспяровіч падчас анлайн-канферэнцыі на сайце Белтэлерадыёкампаніі.


Фота: edu.ru

Спецыяліст патлумачыў, чаму абітурыенты не змогуць здаваць яшчэ адну замежную мову на чацвёртым дадатковым тэставанні. Справа ў тым, што замежныя мовы лічацца адным прадметам, таму і ЦТ па іх праводзяцца ў адзін дзень. Па словах Сяргея Касьпяровіча, абітурыенту трэба будзе вызначыцца, якую з замежных моў ён ведае лепш. Пры гэтым маладыя людзі змогуць здаваць цэнтралізаванае тэставанне і па беларускай, і па рускай мовах, удакладніў спецыяліст.

Сяргей Каспяровіч адзначыў, што прыёмная кампанія 2017 года ў асноўных падыходах не будзе сур'ёзна адрознівацца ад тых, што праходзілі ў папярэднія гады. "Змены ў правілы прыёму накіраваныя ў першую чаргу на павелічэнне магчымасцяў для абітурыентаў, выконваюцца iнтарэсы заказчыкаў кадраў, удасканальваецца шэраг працэдурных пытанняў. У плане арганізацыі для абітурыентаў няма нічога прынцыпова новага", - сказаў ён.

Як паведамлялася, асноўнымі новаўвядзеннямі ў правілы прыёму ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы з'яўляюцца магчымасць здачы цэнтралізаванага тэставання па чатырох вучэбных прадметах, пашырэнне тэрміну дзеяння сертыфікатаў ЦТ да двух гадоў, арганізацыя да трох рэзервовых дзён ЦТ.

У адпаведнасці з дакументам уводзяцца льготы для профільных класаў педагагічнага кірункі пры паступленні на педагагічныя спецыяльнасці: залічэнне на дзённую бюджэтную форму атрымання вышэйшай педагагічнай адукацыі выпускнікоў такіх класаў па выніках гутаркі, пры гэтым тэрмін наступнай абавязковай працы па размеркаванні складзе не менш за пяць гадоў.

Акрамя таго, створаны роўныя ўмовы конкурсу пры паступленнi на сельскагаспадарчыя спецыяльнасці ва ўсе ўстановы вышэйшай адукацыі. Для тых, хто паступае на скарочаны тэрмін ва ўстановы вышэйшай адукацыі ўсіх профіляў, прадугледжаны два ўступныя іспыты па дысцыплінах вучэбнага плана сярэдняй спецыяльнай адукацыі, што вызначаюцца прыёмнай камісіяй ВНУ.

Таксама ўдакладнены асобныя працэдурныя і тэхнічныя пытанні прыёмнай кампаніі.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.