Вы тут

Сёння ў Кітаі адкрываецца бізнес-форум, які прэзентуе Беларусь


Пра гэта расказаў міністр замежных спраў Уладзімір Макей у інтэрв'ю карэспандэнту БЕЛТА. У эканоміцы бачны пераход ад гандлю да рэалізацыі буйных інвестыцыйных праектаў з крэдытнай падтрымкай з боку Кітая. Мы занатавалі, якія яшчэ ёсць перспектывы ў двухбаковым супрацоўніцтве.


— За 25 гадоў наш тавараабарот вырас амаль у сто разоў. А пачыналася ўсё з $34 млн. Сёння мы сумесна рэалізуем больш за 30 інвестыцыйных праектаў, што фінансуюцца крэдытамі кітайскіх банкаў і ўрада на агульную суму каля $6 млрд у энергетыцы, прамысловасці, транспартнай інфраструктуры, нерухомасці, тэлекамунікацыі і іншых галінах. Пабудаваны прамысловыя прадпрыемствы, дарогі, ЦЭЦ.

Галоўным праектам двухбаковых эканамічных адносін Уладзімір Макей лічыць індустрыяльны парк «Вялікі камень». У Еўропе ён з'яўляецца самым буйным індустрыяльным паркам з удзелам кітайскага капіталу. «Мы спадзяёмся на яго інтэнсіўнае развіццё, прыцягненне сур'ёзных рэзідэнтаў, ператварэнне гэтага праекта ў сапраўдную «жамчужыну эканамічнага пояса Шаўковага шляху».

Другім перспектыўным кірункам эканамічнага супрацоўніцтва з'яўляецца лагістыка. Беларусь займае выгаднае становішча, звязвае Еўрапейскі і Еўразійскі саюзы. «Мы актыўна развіваем участкі транскантынентальных транспартных калідораў, удасканальваем лагістычную інфраструктуру на сваёй тэрыторыі. Мяркую, гэтая інфраструктура і транзітны патэнцыял могуць атрымаць значнае развіццё разам з ростам таварапатокаў Кітай—Еўропа па новым Шаўковым шляху».

Рэгіянальнае супрацоўніцтва — сфера, дзе для развіцця партнёрства яшчэ ёсць рэзервы. «Мяркую, што ў ім хаваецца асноўны патэнцыял развіцця на наступныя 25 гадоў. Кожная правінцыя Кітая, а часам і горад, па колькасці насельніцтва, тэрыторыі, эканамічным патэнцыяле — гэта як асобная краіна, супастаўная з Італіяй, Нідэрландамі або Францыяй».

Надзея АНІСОВІЧ

аnіsоvісh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Прадпрымальнікі едуць у Ганконг

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?