Вы тут

Што зменіць Нацыянальны план дзеянняў па развіцці зялёнай эканомікі?


Нацыянальны план дзеянняў па развіцці зялёнай эканомікі ў Рэспубліцы Беларусь да 2020 года зацверджаны ў канцы мінулага года пастановай Савета Міністраў. Якія змены рэалізацыя гэтага дакумента ўнясе ў жыццё дзяржавы і яе грамадзян?


Як адзначаюць аўтары Нацплана, адной з галоўных перашкод устойлівага эканамічнага росту з'яўляецца пагроза скарачэння прыродных рэсурсаў і зніжэння якасці навакольнага асяроддзя. Паэтапнае пераўтварэнне нацыянальнай эканомікі краіны дазволіць прывесці да гармоніі эканамічных, экалагічных і сацыяльных інтарэсаў і ў канчатковым выніку — да павышэння ўзроўню і якасці жыцця беларускіх грамадзян.

— Гэты план дзеянняў рыхтаваўся сумесна з зацікаўленымі ведамствамі, мэтанакіраваная праца доўжылася больш за год, — расказала першы намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Ія Малкіна. — Была створана рабочая група з прадстаўнікоў розных дзяржаўных органаў, галін эканомікі. Акрамя таго, у якасці пілотнага праекта Нацплан прайшоў грамадскія слуханні, шматлікія заўвагі грамадскасці знайшлі сваё адлюстраванне ў гэтым дакуменце.

Па словах начальніка галоўнага ўпраўлення эканомікі прыродных комплексаў Міністэрства эканомікі Дзмітрыя Матусевіча, у шматлікіх стратэгічных дакументах, напрыклад, Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь да 2030 года, адзначаны асноўныя палажэнні ў сферы зялёнай эканомікі. А ў Праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны да 2020 года, прынятай па выніках пятага Усебеларускага народнага сходу, былі прапісаны практычныя пункты па рэалізацыі гэтых і іншых палажэнняў. З улікам новых рэалій усімі зацікаўленымі ведамствамі распрацоўваюцца дзяржаўныя праграмы.

— Як стваральнікі Нацплана, мы імкнуліся сабраць усе гэтыя элементы комплексна, цэнтралізавана, — адзначыў Дзмітрый Матусевіч.

У дадатках да плана дзеянняў пералічаны мерапрыемствы (усяго іх 40), якія будуць рэалізоўвацца на першым этапе, а таксама адзначаны крытэрыі ацэнкі экалагізацыі эканомікі, г.зн. асноўныя кропкі, па якіх спецыялісты будуць вызначаць, ці сапраўды тая ці іншая галіна рухаецца ў бок «азелянення».

Фінансаванне правядзення мерапрыемстваў у рамках Нацплана мяркуецца з розных крыніц: уласных сродкаў прадпрыемстваў, міжнароднай тэхнічнай дапамогі, крэдытных рэсурсаў еўрапейскіх банкаў, што выдзяляюць сродкі на фінансаванне экалагічных праектаў. Выкарыстанне бюджэтных сродкаў будзе мінімальным.

Якія ж кірункі развіцця «зялёнай» эканомікі ў нашай краіне абраныя прыярытэтнымі?

  • Развіццё электратранспарту (інфраструктуры) і гарадской мабільнасці, рэалізацыя канцэпцыі «разумных» гарадоў;
  • развіццё будаўніцтва энергаэфектыўных жылых дамоў і павышэнне энергаэфектыўнасці жыллёвага фонду;
  • зніжэнне энергаёмістасці ВУП, павышэнне энергаэфектыўнасці;
  • павышэнне патэнцыялу выкарыстання ўзнаўляльных крыніц энергіі;
  • стварэнне ўмоў для вытворчасці арганічнай прадукцыі;
  • устойлівае спажыванне і вытворчасць;
  • развіццё экалагічнага турызму.

Зялёная эканоміка — мадэль рэалізацыі эканомікі, накіраваная на дасягненне мэт сацыяльна-эканамічнага развіцця пры істотным скарачэнні экалагічных рызык і тэмпаў дэградацыі навакольнага асяроддзя.

Вераніка КОЛАСАВА

kolasava@zviazda.by

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Фарбуем эканоміку ў зялёны

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.