Вы тут

Бібліятэка для школьніка ў мабільнай праграме


Фінал рэспубліканскага конкурсу маладзёжных інавацыйных праектаў «Інфармацыйныя і мабільныя тэхналогіі для адукацыйнага працэсу» прайшоў у Мінску. Аўтары 13 праектаў, якія прайшлі ў паўфінал, прэзентавалі свае работы экспертнай групе. А ўсяго на конкурс, які праходзіў у тры этапы, было заяўлена 55 праектаў.


— Нас не можа не радаваць вялікая колькасць разумных, ініцыятыўных, ідэйных маладых людзей, якія імкнуцца заявіць пра сябе, — падкрэсліў дырэктар Галоўнага інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Міністэрства адукацыі Павел ЛІС. — Рэспубліканскі конкурс — выдатная магчымасць для гэтага. Мы разгледзелі больш як
50 работ і стараліся ў першую чаргу падтрымаць тыя праекты, якія могуць прынесці рэальную карысць у будучыні. Не дзіўна, што вялікая частка прадстаўленых прэзентацый — мабільныя праграмы, бо конкурс быў арганізаваны Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь сумесна з мабільным аператарам МТС.

Пераможцамі ў намінацыі «Лепшы інавацыйны праект для навучэнцаў і студэнтаў ВНУ» сталі мабільная праграма «Бібліятэка для школьніка» (г. Глыбокае, Віцебская вобласць) і беларускі квэст «Скарбніца» (г. Гродна, ліцэй №1). У намінацыях «Лепшы інавацыйны праект для бацькоў» і «Лепшы інавацыйны праект для педагогаў» перамаглі праекты студэнтаў БДТУ «Вавёрка» і «Нормакантроль»; мабільная праграма «Навука дзецям»; «База рэзюмэ выпускнікоў»; QUALІ.ME (Баранавічы, Івацэвічы, Наваполацк). Спецыяльны прыз ад кампаніі «Мабільныя ТэлеСістэмы» атрымаў праект ІmagіBoo.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkalaeva@zvіazda.by

Загаловак у газеце: З «базай» у галаве

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Чаму ўсе краіны, якія развіваюць інавацыйную эканоміку, робяць сёння стаўку на STЕM? 

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прадстаўнікамі СМІ Расіі

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прадстаўнікамі СМІ Расіі

Некалькі рэчаў сёлета адбываюцца ўпершыню.

Грамадства

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Адэльскі сельскі савет, што ў Гродзенскім раёне, можна назваць брамай у Еўрасаюз.