Пад Лідай створана прадпрыемства, якое клапоціцца аб стане навакольнага асяроддзя краіны.
Лідскі ветэрынарна-санітарны ўтылізацыйны завод — другі праект, які ў раёне рэалізуецца літоўскай кампаніяй «Марыямполес АРВІ». На сучасным прадпрыемстве ажыццяўляюцца збор, утылізацыя і перапрацоўка пабочных прадуктаў жывёльнага паходжання ўсіх катэгорый, а таксама вырабляецца мяса-касцявая мука і тэхнічны жывёльны тлушч.
Такім чынам, цяпер адходы не ўтвараюць магільнікі, як раней, а ідуць на перапрацоўку, у выніку чаго атрымліваецца запатрабаваны прадукт. Для навакольнага асяроддзя дзейнасць завода не ўяўляе ніякай пагрозы — дзякуючы новаму абсталяванню выкіды ў атмасферу мінімальныя.
— Збор адходаў жывёльнага паходжання ажыццяўляецца не толькі ад прадпрыемстваў па забоі жывёлы і перапрацоўцы мяса, а і ад дзейнасці гаспадарак па вырошчванні буйной рагатай жывёлы, свіней і птушкі, — расказвае дырэктар Лідскага ветсанутыльзавода Антон ВОЛКАЎ. — Нашы магутнасці дазваляюць правесці ўтылізацыю адходаў жывёльнага паходжання, якія трапляюць як ад прадпрыемстваў Гродзенскай вобласці, так і з іншых рэгіёнаў Беларусі.
Якасць паслуг забяспечваецца праз аб'яднанне намаганняў экспертаў розных сфер — яны кіруюць сучаснымі тэхналогіямі, якія адпавядаюць найвышэйшым стандартам у галіне ветэрынарыі, гігіены, санітарыі, бяспецы прадуктаў харчавання і аховы навакольнага асяроддзя.
Сучасная вытворчасць, адкрытая ў 2014 годзе, дазволіла прадпрыемству выпускаць канкурэнтаздольную прадукцыю, якая адпавядае патрабаванням сусветных стандартаў, і выйсці на еўрапейскі рынак. Каштоўны бялок для розных галін прамысловасці, які вырабляецца на Лідскім ветсанутыльзаводзе, выкарыстоўваецца для вырабу кармоў, угнаенняў, паліва, мыла і нават касметыкі. Дзякуючы сваім унікальным уласцівасцям натуральныя прадукты значна перасягаюць каштоўнасць сінтэтычных. Бялковыя прадукты, створаныя на заводзе, — біялагічная форма паўнавартасных бялкоў, мінеральных рэчываў, крыніца вітамінаў групы В.
Як расказаў дырэктар завода, па стане на 1 студзеня гэтага года аб'ём інвестыцый тут склаў 23,2 мільёна еўра. «У кастрычніку пачалася рэалізацыя праекта па павелічэнні магутнасцяў пераапрацоўкі адходаў жывёльнага паходжання з 15 тысяч тон да 45 тысяч тон у год з устаноўкай варачнага катла бесперапыннага дзеяння», — адзначыў Антон Волкаў.
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.