Вы тут

Міхаіл Карповіч, старшыня Лідскага райвыканкама


Міхаіл Карповіч, старшыня Лідскага райвыканкама:

— Лідскі раён з'яўляецца даволі прывабным для ўкладанняў. За мінулую пяцігодку сюды ўкладзена 107 мільёнаў долараў прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове, за 2016 год — каля 15 мільёнаў долараў. Гэта амаль чвэрць замежных інвестыцый, якія паступілі ў Гродзенскую вобласць.

На Лідчыне дзейнічае больш як 70 арганізацый з замежным капіталам, у тым ліку з удзелам расійскага, літоўскага, польскага, амерыканскага, нямецкага, дацкага, італьянскага і аўстрыйскага. Прыцягненню ў раён замежных інвестараў садзейнічае зручнае размяшчэнне Ліды на скрыжаванні важнейшых аўтамабільных дарог і чыгунак, багатыя зямельныя рэсурсы і кваліфікаваныя кадры. Рэгіён прываблівае і наяўнасцю развітой прамысловай інфраструктуры, створаным участкам свабоднай эканамічнай зоны «Гроднаінвест».

Заканадаўчая база Беларусі ў сферы інвестыцый дазваляе паспяхова працаваць замежным партнёрам у нашай краіне, забяспечвае роўныя ўмовы для бізнесу, абараняе камерцыйныя інтарэсы інвестараў і прадастаўляе прэферэнцыі.

Але прыцягнуць інвестара не проста. Неабходна не толькі стварыць эканамічныя ўмовы, а і зацікавіць. Для гэтага мы праводзім рознага роду міжнародныя форумы, арганізоўваем візіты дзелавых колаў, у тым ліку з удзелам дыппрадстаўніцтваў. Удзел прадстаўнікоў райвыканкама ў замежных мерапрыемствах, падчас якіх мы прэзентуем Лідскі раён, павышае яго імідж і вядомасць за мяжой.

Кожнаму інвестару мы аказваем усялякае садзейнічанне, кансультацыйную падтрымку і практычную дапамогу.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».