Вы тут

Ігар Жук, старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў


Ігар ЖУК, старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі:

— Асноўны кірунак дзейнасці Савета па ўзаемадзеянні — гэта каардынацыя работы мясцовых органаў самакіравання. Выязное пасяджэнне на базе Лідскага раёна Гродзенскай вобласці мае на мэце паказаць, наколькі дакладна, скаардынавана гэтыя органы працуюць, выконваюць Закон «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні» і вырашаюць тыя найважнейшыя задачы, што былі пастаўлены на V Усебеларускім народным сходзе. Мы вывучым, якая ідзе ў гэтым кірунку работа, пачынаючы з першаснага звяна: як працуюць сельскія Саветы, гарадскі Бярозаўскі, Лідскі раённы і Гродзенскі абласны Саветы дэпутатаў па рашэнні пытанняў сацыяльна-эканамічнага развіцця нашай краіны і праблемных момантаў жыццезабеспячэння насельніцтва.

Падчас візіту мы асабліва будзем звяртаць увагу на сельскагаспадарчую галіну, а таксама на развіццё прамысловасці. У той жа час Ліда — гэта 100-тысячны горад, у якім рэалізуецца шэраг маштабных інвестыцыйных праектаў. Таму наша задача — ацаніць, наколькі выкарыстоўваецца інавацыйны патэнцыял раёна. Так, на прыкладзе Мінойтаўскага рамонтнага завода, што спецыялізуецца на сельгастэхніцы, убачым, што нават у сучасных, не заўжды спрыяльных эканамічных умовах, калі ёсць таленавіты кіраўнік і за яго плячыма стаіць гатовы да працы калектыў, можна вырабляць добрую прадукцыю і паспяхова яе прадаваць. Акрамя таго, Савет наведае шклозавод «Нёман», кампанію па вытворчасці прадукцыі з мяса індычкі «Арвібелагра», Лідскі ветсанутыльзавод, а таксама прадпрыемства «Бел-Пласт Інтэрнэшнл».

Мы збіраемся прааналізаваць, наколькі эфектыўна працуюць мясцовыя органы ўлады, наколькі садзейнічаюць прыцягненню інвестыцый, стварэнню новых працоўных месцаў, развіццю экспарту, малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, эфектыўнаму выкарыстанню дзяржаўнай маёмасці. Удзелім увагу таму, ад чаго залежыць стан усяго рэгіёна: як фарміруецца бюджэт вобласці і раёна, ці ёсць дынаміка росту падаткаабкладаемай базы і за кошт чаго? Таксама звернемся да іншых паступленняў — сферы дзейнасці мясцовых органаў самакіравання: рэалізацыі зямельных участкаў, продажу, здачы ў арэнду дзяржмаёмасці. І, вядома, да тэмы, нядаўна агучанай Прэзідэнтам, — развіцця аграгарадкоў.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.