Вы тут

У Брэсце адзначылі фіналістаў акцыі «Алімпійскі талент — 2016»


Акцыя накіравана на падтрымку здольнай моладзі і развіццё алімпійскіх відаў спорту.


Юлія Не­сця­рэн­ка ўру­чае па­да­рун­кі  На­сці Шкур­дай.

На ўрачысты сход у Брэсцкім гарвыканкаме сабраліся 94 прадстаўнікі двух дзясяткаў відаў спорту ва ўзросце да 14 гадоў. Усе яны летась паказалі высокія вынікі на абласных, рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтвах. Юных спартсменаў віталі вядомыя майстры: Юлія Несцярэнка, Тамара Самахвалава-Давыдзенка, Андрэй Макараў, Віктар Братчэня. Усе яны разам з кіраўнікамі прадстаўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэта ў Брэсцкай вобласці пажадалі юным талентам неўзабаве парадаваць землякоў алімпійскімі медалямі.

Намеснік старшыні аблвыканкама Алег ВЯЛІЧКА назваў імя ўладальніка Гран-пры акцыі. Ім стала Настасся Шкурдай, якая займаецца ў Брэсцкім абласным цэнтры алімпійскага рэзерву па водных відах спорту з трэнерам Вольгай Ясеновіч. У свае няпоўныя 14 гадоў Насця з'яўляецца шасціразовай пераможцай Міжнароднага турніру па плаванні Mad Wave Challenge, бронзавым прызёрам Кубка Беларусі па плаванні, а таксама шасціразовай чэмпіёнкай Алімпійскіх дзён моладзі Рэспублікі Беларусь. Дзяўчына атрымала крышталёвы прыз акцыі, а таксама падарункі, сярод якіх кніга з аўтографамі знакамітых спартсменаў Брэстчыны.

Святлана ЯСКЕВІЧ

yackevіch@zvіazda.by

Фо­та Ва­ле­рыя КА­РА­ЛЯ

Загаловак у газеце: Будучым спартыўным зоркам

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.