Вы тут

Фестываль маладзёжнай універсітэцкай навукі фінішаваў у БДУ


Што такое малекулярная гастранамія і навошта ствараюцца ядомыя пленкі? Ці ёсць мінусы ў ядзернай энергетыкі? Якія перспектывы адкрывае перад універсітэтам запуск у космас свайго нанаспадарожніка? Адкуль пайшлі беларусы і ці ёсць у нас генетычная схільнасць да пэўных захворванняў? Якія перавагі дае выкарыстанне ў медыцынскіх мэтах "чорнага аспірына" і растваральнага актывіваванага вуглю? Над стварэннем якіх новых тканін, матэрыялаў  і рэчываў працуюць сёння беларускія хімікі? Пра ўсё гэта можна было даведацца падчас заключнага этапа Фестывалю маладзёжнай універсітэцкай навукі, які прайшоў у сценах Ліцэя БДУ.


У рамках фестывалю была арганізавана выстава папулярнай навукі і 12 інтэрактыўных пляцовак. Свае экспазіцыі прадставілі БДУ, Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М.Машэрава, БДУІР, ПДУ, БДТУ, БрДТУ, музей папулярнай навукі "Элемента" і іншыя. Яны дэманстравалі гасцям навуковага свята займальныя вопыты, працу крыміналістычнай лабараторыі, дасягненні робататэхнікі.  

На выставе можна было ўбачыць, як курсавыя работы студэнтаў увасабляюцца ў рэальныя рашэнні, вырабы, алгарытмы, праграмы.

Таксама  ў рамках фестывалю прайшоў "круглы стол" на тэму "Маладзёжная навука: падтрымка, перспектывы, праблемы". Адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне лепшых навуковых калектываў ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі.

Фестываль працягваўся амаль год і складаўся з васьмі этапаў. Ён стаў адным з самых маштабных навуковых рэспубліканскіх маладзёжных мерапрыемстваў ў 2016 годзе. 

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkalaeva@zvіazda.by

Фота Сяргея НІКАНОВІЧА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».