Вы тут

Луўр прыехаў у Пекін


У Нацыянальным музеі Кітая праходзіць буйнамаштабная выстава "Уяўны Луўр". 


На цырымоніі адкрыцця выставы міністр культуры КНР Ло Шугай адзначыў, што ў апошнія гады культурныя сувязі і супрацоўніцтва паміж музеямі Кітая і Францыі з цягам часу становяцца больш цесныя, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”. У гэтым праяўляецца ўзаемнае шанаванне і захапленне дзвюх краін вялікімі культурамі, а таксама імкненне разам аберагаць сусветную разнастайнасць на фоне  глабалізацыі. 

Выстава падзелена на пяць частак: "Калекцыя палацавых і каралеўскіх прадметаў", "Луўр і эпоха Асветы", "Музей Напалеона", "Ад каралеўскага палаца да міжнароднага музея", "Луўр сёння". Усяго  прадстаўлена 126 каштоўных экспанатаў з Луўра і Музея Эжэна Дэлакруа (філіял Луўра), як у сходах, так і асобнымі прадметамі, пачынаючы са старажытнаегіпецкай "Кнігі мёртвых" і старажытнарымскай камеі I стагоддзя з выявай імператара Аўгуста да бронзавай коннай статуі Людовіка XIV-XVII стагоддзе і бюста Напалеона I (XIX стагоддзе). 

Адлюстравана ўся 800-гадовая гісторыя Луўра і яго пастаяннае папаўненне музейнай калекцыі.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».