Вы тут

Кулага — для выкшталцоных дзяўчат!


Жаданне паспрабаваць свае сілы ў літаратуры часта наведвае таленавітых школьнікаў. Напрыклад, кніга «У гасцях у Францыска Скарыны» — плён працы шасці аўтараў — Алены і Вікторыі, Надзеі, Эміліі, Марыі і Маргарыты Стэльмах-Навумавых, аб’яднаных псеўданімам Ева Нэмм. Калі меркаваць па фотаздымку, дзве аўтаркі з гэтай сямейнай суполкі — дакладна вучаніцы сярэдняй школы.


«Вясёлыя дзяўчаты рознага ўзросту захоплены таямнічым і загадкавым. Асаблівую цікавасць у іх выклікала гісторыя Беларусі, яе легенды, што стала асновай для стварэння серыі “Кніга Чараўніцтва”», так тлумачыцца задума. Мілыя ілюстрацыі, выйгрышная назва, абяцанне неверагодных цудаў — і вось чытач трапляе ва ўтульны сучасны палац, дзе пануюць добразычлівасць і таварыскасць. Галоўныя героі — разумны і рызыкоўны граф Эмерык, смяшлівыя сяброўкі Альжбэта і Яіцка, вясёлы гузік Юзік ды кактус Пундзік.

Вартая ўвагі ідэя твора — стварыць звыклы для сучасных дзяцей свет і нібы між іншым нагадаць пра беларускую культуру — асобнымі слоўцамі, кароткімі згадкамі пра гістарычныя рэаліі і вядомых асобаў. Напрыклад, на сняданак Альжбэта п’е з філіжанкі беларускі кісель-кулагу, а закаханы ў дзяўчынку садоўнік мае мянушку Аловак — адпаведна форме яго ўлюбёнага капелюша.

Карысны бонус — пяць старонак з цікавымі заданнямі ды пазнавальная інфармацыя па гісторыі, культуры, заалогіі. Шкада толькі, што многія эпізоды «выпадаюць» з сюжэта, учынкі герояў часам падаюцца недарэчнымі, а дзівосы адбываюцца надта проста, нібы яны зададзены казачнай традыцыяй і няма нічога дзіўнага ў тым, каб патрапіць у ХVІ стагоддзе ці знайсці чароўны куфэрак. Да таго ж на пачатку казкі сустракаецца зашмат літаратурных штампаў, якія зусім не ўпрыгожваюць твор.

Вядома, гісторыя, напісаная ў суаўтарстве дарослымі і дзецьмі, не павінна быць узорам прафесійнай літаратуры. Але калі б тэкст гэтай прыгожай і пазнавальнай кнігі быў крыху лепшым, выданне атрымалася б цудоўным!

Юлія ШПАКОВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».