Вы тут

Стартуе маладзёжны конкурс сачыненняў эпісталярнага жанру


Асноўная яго мэта — адраджэнне традыцый напісання твораў як самастойнай творчай працы, павышэнне ўзроўню пісьменнасці моладзі, дзякуючы ўменню выказваць свае думкі, перадаючы ўсе адценні, стымуляванне творчых здольнасцяў і ўдасканаленне моўных ведаў вучняў.


Мерапрыемства праводзіцца ў рамках Міжнароднага маладзёжнага конкурсу сачыненняў эпісталярнага жанру пад эгідай Сусветнага паштовага саюза. Яго арганізатарамі выступілі Белпошта сумесна з Міністэрствам адукацыі.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца навучэнцы ўстаноў адукацыі ва ўзросце да 15 гадоў. Ім трэба будзе прадставіць сачыненне на тэму «Уяві, што ты дарадца новага Генеральнага сакратара ААН. Якую глабальную праблему ты дапамог бы яму вырашыць у першую чаргу? Якую даў бы параду, каб ён справіўся з рашэннем?»

Конкурс праводзіцца ў два этапы: абласны (з 1 лютага па 1 сакавіка) і рэспубліканскі (прыём твораў-пераможцаў абласнога этапу — да 15 сакавіка). Сачыненні павінны быць напісаны ад рукі на беларускай ці рускай мове, у форме ліста і ўключаць тры асноўныя элементы, такія як дата, форма прывітання-развітання, подпіс. Гэта павінна быць праца, напісаная спецыяльна для ўдзелу ў конкурсе, якая ніколі раней не друкавалася. У творах павінна строга выконвацца зададзеная тэма. Аб'ём не павінен перавышаць 1000 слоў. Паэтычныя тэксты не прымаюцца.

Кожны ўдзельнік мае права прадставіць на конкурс толькі адну работу. Тэрытарыяльныя органы адукацыі вызначаюць па адным лепшым сачыненні ад кожнага раёна, горада, абласнога цэнтра і Мінска і перадаюць іх у абласныя філіялы РУП «Белпошта» і на «Мінскую пошту».

Асноўныя крытэрыі ацэнкі конкурсных работ — адпаведнасць сачынення заяўленай тэме і глыбіня яе асвятлення, захаванне ў сачыненні характарыстык эпісталярнага жанру, мастацкая своеасаблівасць і моўнае афармленне, арыгінальнасць і індывідуальны творчы падыход, агульнае чытацкае ўспрыманне тэксту сачынення.

Па выніках другога этапу будуць прысуджацца адно першае, два другія і чатыры трэція месцы.

Абвяшчэнне вынікаў і заахвочванне ўдзельнікаў рэспубліканскага этапу конкурсу адбудзецца на ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным Дню радыё і сувязі ў маі 2017 года. Работа пераможцы будзе накіравана ў Берн (Швейцарыя), для ўдзелу ў 46-м Міжнародным конкурсе сачыненняў эпісталярнага жанру.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkalaeva@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Напішы ліст... Генеральнаму сакратару ААН

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.