Вы тут

Дзень дзіцячых вынаходак адзначылі ва ўсім свеце


Свята прысвечана ўсім юным вынаходнікам, без якіх мы сёння не ведалі б пра водныя лыжы, крэсла-качалку, снегаход, батут, футравыя навушнікі, цацачны самазвал, мабільныя акумулятары і многія іншыя рэчы, якія даўно сталі для нас звыклымі. Датай святкавання быў абраны дзень нараджэння выдатнага амерыканскага дзеяча, вучонага, вынаходніка і журналіста Бенджаміна Франкліна. Сваю першую вынаходку — ласты для плавання — ён прыдумаў у 12 гадоў.


14-гадовы Джон Кон распрацаваў устройства Good Vіbratіons, якое дазваляе ператвараць гукавыя хвалі ў тактыльныя адчуванні. Дзякуючы яму людзі са слабым слыхам могуць адчуваць музыку. Гэтая ідэя прыйшла падлетку ў галаву, калі ён прыклаўся зубамі да гітары. У 2012 годзе юны вынаходнік стаў пераможцам конкурсу Google Scіence Faіr.

Самы багаты на сённяшні дзень чалавек планеты Біл Гейтс таксама пачынаў сваю кар'еру ў юнацтве. Свой першы буйны капітал у памеры 20 тысяч долараў ён зарабіў у 15 гадоў, калі стварыў праграму для рэгулявання дарожнага руху. А ў 17 гадоў Гейтс з сябрамі заснаваў сваю першую кампанію Traf-O-Data, якая займалася стварэннем лічыльнікаў дарожнага трафіку і складаннем справаздач для дарожных інжынераў.

Штогод больш за 500 тысяч дзяцей і падлеткаў вынаходзяць розныя гаджэты і гульні, ствараюць і мадыфікуюць робатаў і тэхніку. У Польшчы, у Варшаве, ужо больш за дзесяць гадоў працуе бюро патэнтаў на дзіцячыя вынаходкі. У Нідэрландах Інстытут Lego актыўна прыцягвае дзяцей у якасці экспертаў, паколькі лічыць дзіцячае крэатыўнае мысленне вельмі каштоўным для новых распрацовак.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Крэатыў у «кароткіх штоніках»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.