Вы тут

Як акунуцца ў халодную ваду і не захварэць?


Пасля вадохрышчанскіх свят павялічваецца колькасць выклікаў хуткай дапамогі і зваротаў у амбулаторную службу. Медыкі выяўляюць не толькі вірусныя рэспіраторныя захворванні, але і пнеўманіі. Праўда, яшчэ ніводзін такі хворы не звязаў гэта з купаннем у палонцы — кожны перакананы, што захворванне было яшчэ да таго.


У арганізацыі аховы здароўя Мінска з 9 снежня звярнулася 1200 чалавек, у тым ліку 61 дзіця, пацярпелых ад халадовай або галалёднай траўмы. Шпіталізавана 230 чалавек. Па краіне ад пераахаладжэння з пачатку зімы загінулі 47 чалавек, з іх 22 — сёлета ў студзені.

— Абсалютная большасць такіх здарэнняў, у тым ліку зімой на вадзе, адбываюцца на добрым падпітку, — адзначае старшыня Таварыства ратавання на водах Фёдар КЛЮКАЧ. — Калі вы рыбак і выходзіце на лёд зімой, значыць, павінны азнаёміцца на сайце нашай арганізацыі з правіламі паводзін. Абавязкова павінна быць ратавальная камізэлька — незалежна ад таўшчыні лёду, а таксама некаторыя прылады, што дапамогуць зачапіцца за лёд у выпадку пападання ў ваду. Вас чакаюць дома і без улову — так мы кажам у нашай службе. З другога боку, усе мы павінны ведаць, што на ратаванне чалавека, які праваліўся пад лёд, у нас ёсць усяго 15—20 хвілін.

Гэтымі днямі ў сталіцы запланавана правядзенне 2-га рэспубліканскага фестывалю здаровага ладу жыцця «Вадохрышчанскія купанні» і 2-га спартыўнага чэмпіянату спартыўнага плавання, на які запісаліся ўжо больш як 200 удзельнікаў з Беларусі, Польшчы, Латвіі, Эстоніі, Бельгіі, Украіны, Расіі і іншых краін. Праходзіць апошняе мерапрыемства будзе на базе ратавальнай станцыі «Камсамольскае возера» 20—21 студзеня.

Па традыцыі каля спецыяльна арганізаваных палонак на Вадохрышча будуць дзяжурыць брыгады меддапамогі. Арганізавана аказанне меддапамогі на ўсіх ратавальных станцыях, а таксама на Камсамольскім возеры.

— Пераахаладжэнне мае дачыненне да агульнага стану арганізма, абмаражэнне — мясцовае пашкоджанне тканак, — тлумачыць галоўны спецыяліст аддзела пярвічнай медыцынскай дапамогі галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Алена САЎКО. — Працяглае знаходжанне нават пры тэмпературы паветра -10 градусаў, але пры моцным ветры і высокай вільготнасці пагражае хуткім пераахаладжэннем і абмаражэннем нароўні з больш нізкімі тэмпературамі. Калі тэмпература нашага цела ўпадзе да 25 градусаў, мы загінем. Асабліва пільна трэба сачыць за дзецьмі. Гуляючы на вуліцы зімой, яны павінны праз кожныя 15—20 хвілін вяртацца дадому і сагравацца цёплым (толькі не гарачым!) напоем, напрыклад, чаем. Злоўжыванне алкаголем для сагравання недапушчальнае, у тым ліку падчас купання ў ледзяной вадзе. Пасля ўжывання алкаголю ўзмацняецца цеплааддача, зніжаецца крытычнае асэнсаванне нашага стану і прапускаецца момант своечасовага звароту па меддапамогу.

Сагравайцеся павольна

  • Апранайцеся па надвор'і. Пажадана шматслойна, з абавязковай абаронай вушэй, шыі, рук і ног. Калі адчуваеце, што падмарозілі ногі, ні ў якім разе не здымайце абутак, каб расцерці іх. Вядомы выпадкі, калі людзі дапускалі такую памылку, аднак у выніку хуткага развіцця ацёку надзець абутак назад не здолелі, што скончылася працяглым лячэннем і інваліднасцю.
  • Першая дапамога пры абмаражэнні будзе заключацца ў тым, каб паступова сагрэцца. Любое агрэсіўнае ўздзеянне, кшталту актыўнага расцірання або гарачай ванны — пад забаронай. Усё гэта яшчэ больш траўмуе і без таго пацярпелыя тканкі. Галоўнае — ухутацца ў цёплыя рэчы і павольна піць што-небудзь цёплае. Можна прыняць і ванну, але тэмпературу вады ў ёй трэба паступова падымаць з 18 да 37 градусаў.
  • Часу на падрыхтоўку да купання ў ледзяной вадзе ўжо не засталося. Калі вы навічок і вас сапраўды хвалюе здароўе, то сёлета лепей ім не рызыкаваць. Спачатку трэба стаць прыхільнікам здаровага ладу жыцця, займацца загартоўкай штодня з дапамогай кантраснага душа, абліванняў паводле спецыяльных рэкамендацый.
  • Не акунайце ў ледзяную ваду дзяцей. Устрымайцеся ад працэдур, калі ў вас ёсць хранічныя захворванні — сардэчна-сасудзістыя або іншыя, калі нядаўна перанеслі аператыўнае ўмяшанне.

Святлана БАРЫСЕНКА

protas@zviazda.by

Загаловак у газеце: За купаннем — пнеўманія

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Адным з першых у вобласцi пачалi рэстаўрыраваць велiчны палац Сапег у Ружанах.

Грамадства

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Наша краiна займае трэцяе месца ў сваiм рэгiёне па колькасцi бескантактавых транзакцый.

Грамадства

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Цёплае i вiльготнае надвор'е, якое вось ужо чацвёрты тыдзень з невялiкiмi перапынкамi пануе ў Беларусi, штурхае да таго, каб пайсцi ў лес.