Вы тут

Браканьер-«кулібін» сабраў гібрыд зброі з розных узораў


Стрэлы ў лесе каля вёскі Вілы прыцягнулі ўвагу работнікаў Лепельскай міжрайінспекцыі: дзяржінспектары ведалі, што гэтыя ўгоддзі не адносяцца ні да адной паляўнічай гаспадаркі, адпаведна, паляванне там праводзілася незаконна.


Стралком быў 30-гадовы мінчанін, ураджэнец гэтых мясцін, расказалі ў Дзяржінспекцыі. Пры затрыманні мужчына паспрабаваў збегчы, пры гэтым часткі сваёй зброі ён раскідаў у розныя бакі. Калі іх сабралі разам, дзяржінспектары былі нямала здзіўленыя. Прыклад зброі быў ад гладкаствольнай стрэльбы, а ствол — ад наразной. Да саматужнага «гібрыда» нелегал дадаў оптыку, а страляў патронамі калібру 7,62 міліметра — ад аўтамата Калашнікава. Зброю накіравалі на экспертызу. За нелегальнае паляванне мінчаніну пагражае штраф да 50 базавых велічынь, а за незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі можа быць заведзена крымінальная справа.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.