Вы тут

Беларуская чыгунка летась павялічыла продаж білетаў праз інтэрнэт


У 2016 годзе такім чынам было аформлена больш за 1,6 мільёна праязных дакументаў, што складае 111,6 працэнта да ўзроўню папярэдняга года, у тым ліку з электроннай рэгістрацыяй — 1,4 мільёна ці 112,3 працэнта, паведамілі ў прэс-цэнтры магістралі.


Удзельная вага продажу білетаў праз інтэрнэт (ад агульнай колькасці праязных дакументаў, аформленых праз АСУ «Экспрэс» у білетных касах чыгункі) павялічылася з 10,3 працэнта ў 2015 годзе да 13,7 працэнта ў 2016-м.

Цягам апошніх гадоў магістраль вызначае мільённага інтэрнэт-пасажыра. Калі ў 2014 годзе такі быў зафіксаваны ў снежні, у 2015 годзе ў верасні, дык летась продаж мільённага электроннага праязнога дакумента на сайце сістэмы продажу адбыўся ў жніўні. Гэта сведчыць пра тое, што папулярнасць набыцця білетаў праз інтэрнэт штогод расце.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Трэнд часу — набыццё білетаў праз інтэрнэт

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?