Вы тут

Куды ў суботу «ўладкаваць» першакласніка?


«Растлумачце, калі ласка, як 21 студзеня павінны працаваць школы ў Мінску? Ва ўсіх арганізацыях і на прадпрыемствах працоўны дзень быў перанесены з 2 студзеня на бліжэйшую суботу. Але ў школах у пачатку года былі зімовыя канікулы. І цяпер педагогі заявілі бацькам, што субота ў іх — непрацоўны дзень. Ці маюць яны рацыю? Тым больш што размова ідзе пра першакласнікаў, якіх нельга пакінуць без нагляду, трэба чымсьці заняць, а настаўнікі ў гэтым дапамагчы нам не хочуць...» — з такім пытаннем у рэдакцыю звярнуліся бацькі вучняў адной са сталічных гімназій.


Як растлумачыла нашаму карэспандэнту намеснік начальніка аддзела выхаваўчай і ідэалагічнай работы камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Надзея ВЯЛІКАЯ, ўстановы дашкольнай адукацыі 21 студзеня будуць працаваць у сталіцы ў звычайным рэжыме, а ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі — у рэжыме шостага школьнага дня з правядзеннем спартыўных, культурна-забаўляльных і прафарыентацыйных мерапрыемстваў... Што датычыцца вучняў пачатковай школы, якіх мерапрыемствы шостага школьнага дня закранаюць у меншай ступені, то камітэт па адукацыі рэкамендаваў усім раённым упраўленням адукацыі забяспечыць пры неабходнасці работу дзяжурных груп прадоўжанага дня. Рэальную патрэбу ў такіх групах могуць ведаць толькі на месцах. Таму ў раёнах павінны гэту інфармацыю ў школах сабраць і ўжо на яе падставе вырашаць, колькі такіх груп арганізаваць. Надзея Вялікая запэўніла: «Бацькам хвалявацца не трэба. Дзяцей мы ў суботу адных не кінем».

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkalaeva@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».