Вы тут

Самыя папулярныя мікрараёны Мінска*


На што варта звярнуць увагу, набываючы кватэры.


У кожным горадзе ёсць прэстыжныя раёны і не вельмі, цэны на аднатыпныя кватэры там нярэдка істотна адрозніваюцца.

Вялікай папулярнасцю ў жыхароў сталіцы карыстаецца раён Лябяжы. Пра гэта сведчаць як прадажы кватэр на другасным рынку, так і будаўніцтва новых жылых комплексаў: "Браслаўскі" і "Алімпік парк".

Акрамя даступнага жылля забудоўшчыкі гэтых кварталаў прапануюць будучым жыхарам добра развітую транспартную і дарожную сетку, выдатную экалогію.

"Алімпік парк" — гэта новы, зусім унікальны праект жылога квартала, які не мае аналагаў у Беларусі. Калі задумы праекціроўшчыкаў акажуцца ўдалымі, усе новыя мікрараёны ў нашай краіне будуць будавацца па падобным плане. Гэта мікрараён са сваёй развітой інфраструктурай. Малапавярховыя жылыя дамы з кватэрамі павышанай камфортнасці і 12 катэджаў маюць свой уласны спарткомплекс, рэстаран і добра ўладкаваны парк з забаўляльным цэнтрам і дзіцячымі пляцоўкамі.

Па-ранейшаму прэстыжнымі варта лічыць раёны праспекта Незалежнасці, вуліц Нямігі і Раманаўскай Слабады. Не менш папулярны ў сталічных жыхароў раён вуліцы Захарава. Тут аб'яднаны некалькі мікрараёнаў, якія прылягаюць да парка Горкага. Гэты ўчастак даволі шырокі і ўключае ў сябе наступныя вуліцы Мінска: Захарава, Саламяную, Пуліхава і г.д.

У вышэйпералічаных мікрараёнах можна набыць як элітныя кватэры ў новабудоўлях, так і другаснае жыллё тыпу "сталінак". На Захарава аснову жылога фонду складаюць менавіта апошнія, але развітая інфраструктура і блізкасць метро робяць раён адным з самых прэстыжных сярод сярэдняга класа.

Цэнтральны раён вабіць пакупнікоў сучаснымі пабудовамі і развітой транспартнай сеткай, што дазваляе практычна без праблем дабрацца з цэнтра да любога пункта Мінска. Да таго ж тут ёсць усё, што неабходна для камфортнага жыцця: супермаркеты, аўтамабільныя паркоўкі, зялёныя зоны, школы і да т.п. Цэнтр ён і ёсць цэнтр.

Яшчэ адзін папулярны раён — праспект Незалежнасці. Адна толькі згадка пра тое, што жылплошча, якая рэкамендуецца, размешчана на галоўнай вуліцы Беларусі, — і ўвага з боку заможных пакупнікоў забяспечана. А той факт, што асноўным жыллём тут з'яўляюцца "сталінкі" з іх высокімі столямі і вялікімі пакоямі прывабнасць жылля толькі ўзмацняе. Нездарма ж кошт аднаго квадрата ў сярэднім тут каля 2000 долараў. Аднак на праспекце можна купіць кватэру і па цалкам "бюджэтных" цэнах — ад 1350 долараў за квадрат. Такое даступнае жыллё знаходзіцца ў "Лясным гарадку".

Як відаць з нашага спісу, для папулярнасці мікрараёну недастаткова мець добрыя кватэры. Для гэтага яшчэ павінна прысутнічаць развітая інфраструктура, транспартная сетка і добрая экалогія. Неабходныя звесткі лёгка можна даведацца, зайшоўшы на domovіta.by. Тут сабрана найбольш поўная і правераная інфармацыя па папулярнасці жылля ў кожным з раёнаў беларускай сталіцы.

*На правах рэкламы

ООО «Аниксмедиа»,
УНП 191299645

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.