Вы тут

Прэзідэнт паставіў задачу ўдасканаліць зямельнае заканадаўства


Такое даручэнне кіраўнік дзяржавы даў на нарадзе па гэтай праблематыцы. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што належнае выкарыстанне зямельных участкаў — гэта найважнейшае пытанне, якому ён надае сур'ёзную ўвагу.


«Наша задача — падыходзіць да ўсіх змен узважана. Я не кажу, што немагчыма карэктаваць нейкія нормы заканадаўства: і дэкрэты, і ўказы Прэзідэнта, і законы падлягаюць карэкціроўцы, паколькі жыццё ідзе, усё мяняецца. Але я хацеў бы ведаць прычыну і якія змены адбыліся, што мы зноў бяромся за гэты дакумент, — сказаў Прэзідэнт. — Перадача зямлі павінна прыносіць дзяржаве эканамічную выгаду. Пры гэтым трэба выключыць лішнія адміністрацыйныя бар'еры і празмерную бюракратыю».

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ў Беларусі існавалі розныя падыходы да рэгулявання зямельнага заканадаўства: спачатку гэтыя пытанні жорстка кантраляваліся, а затым губернатарам была дадзена магчымасць прымаць рашэнні на месцах, прадастаўляючы зямлю інвестарам. Аднак гэтае паслабленне прывяло да неналежнага выканання заканадаўства і, як вынік, занядбанасці тэрыторый. «Таму я быў вымушаны адмовіцца ад практыкі прадастаўлення зямельных участкаў губернатарамі і вярнуць гэта права Прэзідэнту. Яшчэ раз падкрэсліваю: хто-хто, а губернатары ведаюць маё стаўленне да зямлі, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Гэта багацце краіны. Губіць яго нікому не дазволена, таму што яно не нам належыць і нават не нашым дзецям. Яно належыць будучым пакаленням».

Прэзідэнт пацікавіўся, ці накіраваны абмяркоўваемы на нарадзе праект дакумента, які прадугледжвае карэкціроўку ўказа «Аб адабранні і прадастаўленні зямельных участкаў», на рашэнне задач па забеспячэнні захаванасці зямельных рэсурсаў як нацыянальнага здабытку дзяржавы. «Ці спросціць ён працэдуры прадастаўлення зямельных участкаў і змены іх мэтавага прызначэння? Ці не створаць усе прапанаваныя карэкціроўкі магчымасці для махінацый з зямлёй? Улічваючы звароты грамадзян, звязаныя з адабраннем зямельных участкаў для дзяржаўных патрэб, хачу даведацца, наколькі меры, што прымаюцца, паслужаць вырашэнню ўзнікшых сітуацый, — сказаў беларускі лідар. — У цяперашні час востра стаіць пытанне аб уключэнні ў гаспадарчы абарот зямельных участкаў, занятых інвестарамі, якія не выконваюць свае абавязацельствы. Асабліва ў Мінскай вобласці. Неабходна навесці парадак з такімі інвестарамі».

На нарадзе было адзначана, што з пачатку 2017 года дзейнічае новы Лясны кодэкс, які змяніў падыходы да арганізацыі лясной гаспадаркі. Прэзідэнт даручыў далажыць, як улічаны ў праекце ўказа палажэнні гэтага дакумента, якім чынам цяпер будуць прадастаўляцца землі, што раней адносіліся да лясоў першай і другой групы, і ці праводзяцца мерапрыемствы па распрацоўцы новых лесаўпарадкавальных праектаў.

Асобна кіраўнік дзяржавы пацікавіўся мерамі па высечцы дрэў паблізу ліній электраперадачы, паведамляе прэс-служба Прэзідэнта. Паводле яго слоў, суцэльная высечка або паўтор леташняй сітуацыі, калі ў выніку вала без электрычнасці засталіся многія населеныя пункты, недапушчальныя. «Мне ўжо прынеслі дакумент — уздоўж кальцавой дарогі трэба высечы 220 дрэў. Чым яны перашкаджаюць лініі электраперадачы? Колькі дрэў да гэтага часу ўпала на гэтую лінію электраперадачы? Хацеў бы пачуць тлумачэнні падобных прапаноў, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Я хачу, каб вы былі гаспадарамі на сваёй зямлі і ставіліся да дрэў, якія выраслі дзякуючы Богу, як да вамі пасаджаных».

Старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Андрэй Гаеў далажыў, што праектам указа прапануецца, не змяняючы канцэптуальна існуючыя падыходы да адабрання і выдзялення зямельных участкаў, спрасціць гэтыя працэдуры, прадугледзець механізмы абароны правоў землекарыстальнікаў, а таксама ўзмацніць адказнасць за рашэнні, што прымаюцца па зямельных пытаннях.

Па выніках нарады Прэзідэнт даў шэраг даручэнняў па ўдасканаленні заканадаўства. У прыватнасці, гаворка ішла пра неабходнасць рацыяналізаваць парадак работы з пустымі і старымі дамамі.

Загаловак у газеце: Зямля — аснова ўсёй Айчыне

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».