Вы тут

Дыпламатычным стасункам Беларусі і Кітая - 25 год


25 гадоў назад, 20 студзеня 1992 года, былі ўстаноўлены дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай.


У гэтым жа годзе ў Мінску было адкрыта Пасольства КНР, а з 1993 года беларускія дыпламаты сталі працаваць у Пекіне. Развіццё адносін з Кітаем — прыярытэтны кірунак знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь. Бакі рэгулярна абменьваюцца візітамі на вышэйшым і высокім узроўнях, ажыццяўляецца актыўны міжпарламенцкі дыялог, дынамічна развіваюцца міжведамасныя беларуска-кітайскія кантакты. На сённяшні дзень Кітай — адзін з найважнейшых стратэгічных партнёраў нашай краіны.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Старшыню КНР Сі Цзіньпіна і ўвесь дружалюбны народ Кітая з 25-й гадавінай устанаўлення дыпламатычных адносін паміж краінамі, паведамляе прэс-служба беларускага лідара. «За чвэрць стагоддзя пройдзены значны шлях у станаўленні і развіцці беларуска-кітайскага ўзаемадзеяння, заснаванага на прынцыпах роўнасці і павагі інтарэсаў адзін аднаго, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Мы ганарымся, што ў Беларусі і Кітая склаліся сапраўды саюзніцкія адносіны. Дасягнуты беспрэцэдэнтна высокі ўзровень давернага ўсебаковага стратэгічнага партнёрства і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва».

Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што дыялог паміж Беларуссю і КНР будзе і надалей паглыбляцца і ахопліваць усё новыя сферы. «Вялікія перспектывы мы бачым ва ўзмацненні інвестыцыйнага складніка, актывізацыі прамых сувязяў паміж рэгіёнамі. Беларусь будзе і надалей прыкладаць усе намаганні па эфектыўнай рэалізацыі ініцыятывы «Адзін пояс, адзін шлях», будаўніцтве Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень» як апорнай кропкі і «жамчужыны» Эканамічнага пояса Шаўковага шляху», — гаворыцца ў віншаванні.

Прэзідэнт перакананы, што юбілейны год адзначыцца плённым развіццём двухбаковых адносін, інтэнсіўным культурным абменам, новымі кантактамі, ідэямі і кірункамі ўзаемадзеяння.

Старшыня КНР Сі Цзіньпін таксама ад імя кітайскага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта нашай краіны і беларускі народ з 25-годдзем устанаўлення беларуска-кітайскіх дыпламатычных адносін.

У віншаванні гаворыцца, што ў цяперашні час кітайска-беларускія адносіны характарызуюцца ўстойлівым развіццём, узровень двухбаковага супрацоўніцтва бесперапынна павышаецца. «Палітычны ўзаемадавер з'яўляецца трывалым, мы аказваем адзін аднаму цвёрдую падтрымку па важных пытаннях, што тычацца інтарэсаў нашых краін, — адзначыў Старшыня КНР. — На фоне сумеснага будаўніцтва «Аднаго пояса, аднаго шляху» прагматычнае супрацоўніцтва ў розных галінах з'яўляецца прадуктыўным. Абодва бакі падтрымліваюць шчыльныя кантакты і ўзаемадзеянне па міжнародных пытаннях».

Сі Цзіньпін лічыць, што кітайска-беларускія адносіны служаць узорам міждзяржаўных адносін і выконваюць важную ролю ў садзейнічанні рэгіянальнай і міжнароднай стабільнасці і міру.

Загаловак у газеце: Чвэрць стагоддзя шчырай дружбы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».