Вы тут

У падрыхтоўцы Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі задзейнічаюць моладзь


Форум рэгіёнаў павысіць каэфіцыент карыснага дзеяння.

У чацвёртым Форуме рэгіёнаў будзе яшчэ больш удзельнікаў, чым у мінулыя гады. Пра гэта паведаміла Марыяна ШЧОТКІНА, намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі, падчас першага пасяджэння аргкамітэта форуму, што адбылося ўчора ў Маскве.


«Кіраўнікі нашых дзяржаў Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін неаднаразова падкрэслівалі, што вялікую вагу для супрацоўніцтва дзвюх краін маюць агульныя пытанні, якія датычацца жыцця людзей, інтэграцыі рэгіёнаў, развіцця адносін як на ўзроўні прадпрыемстваў, так і на ўзроўні выканаўчай улады і органаў самакіравання, — заявіла віцэ-спікер. — Таму Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі — гэта асаблівая пляцоўка, якая дае магчымасць інтэграцыі ў высокай ступені».

Намеснік старшыні Савета Рэспублікі адзначыла, што на форуме будуць падведзены вынікі сумеснай беларуска-расійскай работы па тэматыцы гэтага мерапрыемства — высокія тэхналогіі, інавацыі, інфармацыйнае грамадства. У сувязі з гэтым яна прапанавала максімальна задзейнічаць моладзь пры падрыхтоўцы форуму. Марыяна Шчоткіна запэўніла, што будзе прыкладзены максімум намаганняў, каб павысіўся каэфіцыент карыснага дзеяння форуму. Чацвёрты Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі пройдзе ў Маскве 29—30 чэрвеня.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavіt@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Колькасць якасці не перашкода

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».