Вы тут

38 ратаўнікоў Магілёўшчыны прынялі прысягу


Добрая традыцыя прымаць прысягу ў дзень Вадохрышча стала знамянальнай яшчэ для 38 ратавальнікаў Магілёўшчыны. Усе яны ўжо служаць, і прысяга стала для іх дадатковым стымулам для добрага выканання сваіх абавязкаў. Урачыстая падзея адбылася ў адным са знакавых месцаў Магілёва — на плошчы Славы каля Вечнага агню.


— Шлях герояў да славы заўсёды пачынаўся з прынясення прысягі, яны ніколі ёй не здраджвалі і заслугоўваюць захаплення. Трэба раўняцца на іх. Сёння кожны з вас даў абяцанне служыць шчыра і мужна. Несумненна бацькі ганарацца выбарам сваіх дзяцей. Спадзяёмся, што іх пажаданні таксама будуць садзейнічаць прафесійнаму станаўленню іх сыноў і добрасумленнаму выкананню імі службовага абавязку, — звярнуўся да маладога папаўнення начальнік Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Андрэй Пражогін.

З адметнай падзеяй маладых супрацоўнікаў павіншавалі таксама ветэраны МНС і бацькі. Протаіерэй Сяргей Лабада акрапіў ратавальнікаў святой вадой. У іх памяці таксама застануцца ўрачысты марш па плошчы пад духавы аркестр і агульнае фота на памяць. У гэты ж дзень лепшыя з прадстаўнікоў ратавальнай службы Магілёўшчыны былі адзначаны ўзнагародамі.

Супрацоўнікамі гэтай гуманнай прафесіі за мінулы год у Магілёўскай вобласці выратаваны 53 і эвакуіраваны 130 чалавек, адваявана ў стыхіі 907 збудаванняў і 74 адзінкі тэхнікі, не дапушчана гібелі больш чым 120 галоў жывёлы. У параўнанні з 2005 годам колькасць пажараў у вобласці скарацілася ў 2,2 раза, а гібель людзей на іх — у 2,7 раза.

Нэлі ЗІГУЛЯ

zigulya@zviazda.by

Загаловак у газеце: Прысягнулі на вернасць

Выбар рэдакцыі

Спорт

Анастасія Мірончык-Іванова: «Веру ў сябе і ў свае сілы»

Анастасія Мірончык-Іванова: «Веру ў сябе і ў свае сілы»

У спорце ёй двойчы прыходзілася пачынаць усё спачатку.

Грамадства

 Малая гістарычная радзіма — вёска Харобічы на Чарнігаўшчыне. Рэпартаж

Малая гістарычная радзіма — вёска Харобічы на Чарнігаўшчыне. Рэпартаж

Нудна больш не будзе. Гэтую і многія іншыя цытаты з савецкага фільма «Вяселле ў Малінаўцы» падчас паездкі ў госці да жоўта

Грамадства

Што трэба, каб пражыць даўжэй?

Што трэба, каб пражыць даўжэй?

Герыятр распавядае пра сакрэты доўгажыхароў і тое, што падаўжае наша жыццё.