Вы тут

Мінскі трактарны завод адкрывае дзверы для турыстаў


Сёлета Мінскі трактарны завод адкрывае дзверы для арганізаваных груп наведвальнікаў-турыстаў. Менавіта ў такім шырокім і адкрытым фармаце на прадпрыемстве плануюць развіваць прамысловы турызм, паведамляе спецыяліст па сувязях з грамадскасцю завода Павел Тухто.


Ужо сёння на прадпрыемстве гатовы прымаць турыстаў, а зараз спецыялісты фарміруюць заяўкі. Тэрыторыя завода вялікая, а вытворчасць спецыфічная, таму экскурсіі плануецца рабіць выключна для груп з пэўным маршрутам. Паводле слоў Паўла Тухто, ужо ёсць першая заяўка на люты групы з 40 чалавек з Літвы. Аднак на заводзе разлічваюць, што першую экскурсію тут правядуць яшчэ ў студзені. Спецыяліст растлумачыў, што падчас экскурсіі можна будзе прасачыць увесь тэхналагічны ланцужок вытворчасці: ад механічнага цэха, дзе вырабляюць шасцерні і валы, да корпуса зборкі трактароў — галоўнага канвеера прадпрыемства. Таксама турысты ўбачаць выставу трактароў і азнаёмяцца з найноўшай лінейкай тэхнікі BЕLАRUS. Нагадаю, што Мінскі трактарны завод быў заснаваны яшчэ ў 1946 годзе, а цяпер тэхніка прадпрыемства прадаецца на рынках больш чым 60 дзяржаў, а завод уваходзіць у васьмёрку найбуйнейшых сусветных вытворцаў колавых трактароў.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: МТЗ ёсць што паказаць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».