Вы тут

Жыхар Оршы скраў іншамарку, каб потым прадаць у Расію


У сталіцы затрыманы жыхар Оршы, які ўкраў аўтамабіль Tоуоtа Lаnd Сruіsеr, што належыць аднаму з буйных банкаў краіны.


За названым аўтамабілем быў замацаваны кіроўца банка, якому кіраўніцтва дазволіла паркаваць машыну ў двары свайго дома. У чарговы раз вечарам мужчына прыехаў з працы і пакінуў яе каля пад'езда. Выйшаўшы раніцай на вуліцу, кіроўца не знайшоў службовы аўтамабіль, пасля чаго паведаміў у міліцыю.

Паводле інфармацыі Фрунзенскага РУУС г. Мінска, іншамарку выкраў жыхар Оршы, які меў намер у далейшым прадаць яе ў Расію. Аўтамабіль быў знойдзены ў гаражы суседа зламысніка. На машыне былі ўстаноўлены рэгістрацыйныя знакі ўзору Расійскай Федэрацыі. Пасля праверкі дзяржнумароў высветлілася, што яны былі прысвоены аналагічнаму аўтамабілю ў Расіі, які ўжо даўно зняты з уліку транспартных сродкаў. Таксама высветлілася, што сусед не ведаў, што гэтая іншамарка знаходзіцца ў вышуку. Кошт аўтамашыны быў ацэнены ў 67 тысяч рублёў. Затрыманаму пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да 12 гадоў.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Выкраў іншамарку, каб потым прадаць у Расію

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.