Вы тут

З 23 па 27 студзеня АНТ пакажа рэаліці-шоу «Блогеры па-флоцку»


У гэтым шоу расійскія і беларускія блогеры, вядомыя ў сеціве, адправіліся ў падарожжа па пяці морах на легендарным парусніку «Крузенштэрн», прычым не ў якасці пасажыраў, а нароўні з юнгамі-практыкантамі з марскіх вучылішчаў.


У ліку ўдзельнікаў — блогер Дзмітрый Шылаў з Краснаярска, беларуская тэлевядучая Ганна Бонд, маскоўскі рэжысёр-пастаноўшчык Андрэй Афонін, журналіст-аглядальнік аўтамабільнай тэматыкі Алена Лісоўская, відэаблогер-вандроўнік Аляксандр Кандрашоў і іншыя — усяго 8 чалавек. Дарэчы, спачатку «марскіх ваўчанят» мусіла быць дзесяцёра. Што стала яшчэ з двума, гледачы даведаюцца ўжо з першай серыі праекту.

За пяць серый тэлеверсіі, спецыяльна падрыхтаванай для беларускага тэлеканала, удзельнікі прайшлі «Курс юнгі»: вучыліся падымацца на мачты і вязаць марскія вузлы, праводзілі астранамічныя назіранні і выконвалі курсанцкую зарадку, вывучалі асновы навігацыі і радыёсувязь. Для пераможцы шоу яго арганізатар, сусветна вядомая кампанія Wаrgаmіng, падрыхтаваў каштоўны прыз — 1 мільён расійскіх рублёў.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Загаловак у газеце: Блогеры ў цяльняшках

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.