Вы тут

Аляксандр Шумілін: Нашы распрацоўкі палепшаць лячэнне рака


Пра гэта паведаміў старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях (ДКНТ) Аляксандр Шумілін ў праграме "Трэба разабрацца" у эфіры тэлеканала АНТ.


"Мы плануем вельмі сур'ёзна прасунуцца ў галіне лячэння ракавых захворванняў. У нас ёсць шэраг навуковых задзелаў. Сінтэзаваны новыя малекулы, ёсць новыя тэхналогіі лячэння хворых. Для ўсіх гэтых тэхналогій патрэбныя адпаведныя прыборы, г.зн. мы асвоім выпуск шэрагу новых прыбораў для медыцыны, пратэзаў, заменнікаў крыві", - растлумачыў Аляксандр Шумілін.

Знакавай для Года навукі стане выстава беларускіх высокіх тэхналогій у амерыканскім Маямі. "Ужо падрыхтаваны план па правядзенню Года беларускай навукі, у якім досыць шмат знакавых мерапрыемстваў. У прыватнасці, ДКНТ плануе арганізаваць у чэрвені ў Маямі выставу высокіх тэхналогій. За апошнія гадоў 15, а то і больш, гэта першы раз, калі нашы беларускія навукоўцы змогуць прэзентаваць свае дасягненні на амерыканскім рынку", - адзначыў Аляксандр Шумілін.

Старшыня ДКНТ таксама расказаў, што ў Год навукі будуць развівацца новыя віды транспарту - электробусы і электратаксі. "Вельмі важна, што 60% у электробуса - гэта беларускія распрацоўкі", - падкрэсліў Аляксандр Шумілін.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.