Вы тут

Ала Цупер прыме ўдзел у спартыўнай акцыі студэнтаў у Лагойску


Алімпійская чэмпіёнка па фрыстайле Ала Цупер прыме ўдзел у спартыўнай акцыі Беларускага дзяржаўнага універсітэта "Канікулы ў Лагойску" 25 студзеня, паведамілі ў прэс-службе БДУ.


Фота: БЕЛТА

Мерапрыемства будзе арганізавана на базе гарналыжнага спартыўна-аздараўленчага комплексу "Лагойск". Ала Цупер стане актыўнай удзельніцай зімовых моладзевых акцый. У прыватнасці, з алімпійскай чэмпіёнкай запланавана сустрэча студэнтаў і супрацоўнікаў БДУ, дзе кожны зможа даведацца аб яе спартовых планах, кар'еры і задаць любое пытанне. Акрамя таго, спартсменка будзе ўручаць узнагароды пераможцам лыжнай эстафеты. Медалі будуць разыграны паміж камандамі студэнтаў, супрацоўнікаў і дэканаў БДУ.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?