Вы тут

Святлана Алексіевіч падтрымала праект "Звязды"


Нобелеўскі лаўрэат, пісьменніца Святлана Алексіевіч падтрымала праект "Звязды" "Глуша Адамовіча" па зборы сродкаў на стварэнне музея вядомаму пісьменніку Алесю Адамовічу ў пасёлку Глуша Бабруйскага раёна. Яна пералічыла на разліковы рахунак 5 тысяч долараў у беларускіх рублях.


Тая самая аптэка, дзе плануецца зрабіць музей.

— Гэта мой настаўнік, і я не магла не падтрымаць такую добрую справу, — паведаміла яна карэспандэнту "Звязды" ў тэлефоннай размове. — Тое, што дагэтуль няма музея такому вялікаму чалавеку, лічу, несправядліва. За мяжой адкрываюць музеі і ставяць помнікі нават не вельмі вядомым пісьменнікам. У тых месцах, дзе яны жылі, лічаць за гонар ведаць іх і ўшаноўваць. Пра іх расказваюць нават дзецям у садках. Алесь Адамовіч — асоба наогул сусветнага маштабу. І музей, прысвечаны яго творчасці, абавязкова павінен быць.

З улікам ахвяраваных пісьменніцай грошай агульная сума на разліковым рахунку склала 11 245,5 рубля. Як адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Кунцэвіч, у найбліжэйшы час будзе прымацца рашэнне па правядзенні тэндара на распрацоўку праектна-каштарыснай дакументацыі на стварэнне музея.

Тым часам "Звязда" працягвае свой праект далей і спадзяецца на падтрымку неабыякавых да творчасці пісьменніка і наогул беларускай культуры людзей. Нагадаем, што музей плануецца адкрыць у будынку былой аптэкі, дзе падчас вайны працавала аптэкаркай маці Алеся Адамовіча. Гэта быў своеасаблівы звязны пункт з падпольшчыкамі. Пра тыя падзеі, якія адбываліся там і ў пасёлку Глуша Алесь Адамовіч напісаў у сваёй дылогіі "Партызаны" — "Вайна пад стрэхамі" і "Сыны ідуць у бой". Па гэтых творах зняты кінастужкі, песні да іх напісаны сусветна вядомым паэтам і бардам Уладзімірам Высоцкім. 

Нагадаем, дабрачынны рахунак для збору сродкаў на рэканструкцыю будынка пад музей Алеся Адамовіча адкрыты пры аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бабруйскага райвыканкама р/р 3642129272326 у філіяле 703 ААТ СБ "Беларусбанк", код 760, г. Бабруйск, УНП 701226324. Прызначэнне плацяжу "Для вырабу праектна-каштарыснай дакументацыі і рэканструкцыі будынка ў пасёлку Глуша пад музей А. Адамовіча". Увага! Указанне назначэння плацяжу прынцыповае! Гэты доўгі сказ абавязкова павінен быць пазначаны на банкаўскім дакуменце.

Нэлі ЗІГУЛЯ

На фота

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».