Вы тут

Сенатары правялі выязное пасяджэнне ў Лідскім раёне


Дабрабыт людзей залежыць ад паспяховасці прыцягнення замежных інвестыцый. Такую думку выказаў Міхаіл МЯСНІКОВІЧ, старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, падчас выязнога пасяджэння ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры верхняй палаце парламента.


Удзельнікі пасяджэння савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання пры Савеце Рэспублікі наведалі Мінойтаўскі рамонтны завод.

«Неабходна выконваць пастаўленыя кіраўніком дзяржавы задачы па выхадзе на ўзровень заработнай платы прыкладна ў тысячу рублёў. Рабіць так, каб дабрабыт людзей рос. Інвестыцыі дазваляюць гэта зрабіць, яны прыводзяць за сабой новыя тэхналогіі, дапамагаюць ствараць вытворчасці і забяспечваюць дастойную заработную плату», — заявіў спікер.

Дэпутаты мясцовага ўзроўню ў Беларусі — гэта каля 19 тысяч чалавек, якія мусяць уключыцца ў работу па прыцягненні інвестыцый. Іх вопыт павінен быць запатрабаваны ў гэтым рэчышчы, а правядзенне выязных пасяджэнняў Саветаў — гэта своеасаблівая дадатковая школа для дэпутатаў, лічыць старшыня Савета Рэспублікі. Досвед Гродзенскай вобласці ў прыцягненні інвестыцый з'яўляецца станоўчым. Разам з Гомельскай вобласцю гэты рэгіён у мінулым годзе справіўся з даведзенымі заданнямі па прамых замежных інвестыцыях. Міхаіл Мясніковіч бачыць далейшую работу ў гэтым кірунку перспектыўнай.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavіt@zvіazda.by

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Рэгіёну дапамогуць інвестыцыі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».