Вы тут

Полацк — новая маладзёжная сталіца


Маладзёжнай сталіцай Беларусі ў 2017 годзе па выніках рэспубліканскага конкурсу абраны Полацк. Усяго на гэта званне прэтэндавалі 11 гарадоў краіны, а ў фінале спаборнічалі чатыры.


У Міністэрстве адукацыі агучылі асноўныя крытэрыі, па якіх ацэньваліся прэтэндэнты: гэта колькасць моладзі, інфармацыя аб рэалізацыі маладзёжнай палітыкі за 2016 год, добраўпарадкаванне тэрыторыі горада, наяўнасць сацыяльнай інфраструктуры, магчымасці для баўлення маладымі людзьмі вольнага часу, заняткаў спортам, адпачынку, праекты маладзёжных мерапрыемстваў, запланаваныя на 2017 год. Па ўсіх пунктах выйграў Полацк.

Першыя тэматычныя мерапрыемствы пройдуць у горадзе ў канцы студзеня. На працягу года Полацк стане пляцоўкай для рэспубліканскіх і міжнародных маладзёжных мерапрыемстваў: фестываляў, акцый, праектаў, сустрэч, канферэнцый. У іх возьмуць удзел прадстаўнікі навучэнскай, студэнцкай і працоўнай моладзі як з Беларусі, так і з краін блізкага і далёкага замежжа.

Конкурс «Маладзёжная сталіца Беларусі» праводзіцца другі год запар з мэтай стварэння ўмоў для самарэалізацыі моладзі, выяўлення новых ідэй і ажыццяўлення інавацыйных праграм, звязаных з удзелам моладзі ў палітычным, эканамічным і культурным жыцці краіны.

Першай маладзёжнай сталіцай быў выбраны горад Баранавічы. За год у ім прайшло больш як 130 мерапрыемстваў раённага, рэспубліканскага і міжнароднага маштабу: міжнародны студэнцкі форум «Я кажу «Так!», рэспубліканскі конкурс «Лідар года», рэспубліканскі адкрыты дыялог «Роля моладзі ў развіцці краіны» і іншыя.

Арганізатарам і ідэйным натхняльнікам конкурсу выступае Міністэрства адукацыі.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.