Вы тут

Радзімка: упрыгажэнне, дэфект або сігнал?


Радзімкі палохаюць нас рэдка. Часам пікантны радзімы знак нават упрыгожвае, надаючы знешнасці шарм і прывабнасць. Радзімка – назва чыста бытавая. У медыцыне такога паняцця не існуе. Часцей за ўсё радзімкамі называюць пігментныя невусы... Больш за 90 працэнтаў насельніцтва маюць такія радзімкі. Звычайна яны не небяспечныя. Але з імі трэба быць пільнымі.


Чалавек нараджаецца ўжо з пэўнай колькасцю радзімак, у сярэднім іх каля дзесяці. Цікава, што з узростам іх колькасць можа не толькі павялічвацца, але і змяншацца.

Часцей за ўсё радзімкі з’яўляюцца пры нараджэнні або ў першыя гады жыцця. Нярэдка – у перыяд палавога выспявання, у сярэднім узросце (пад уздзеяннем сонечных прамянёў, радыяцыі), падчас цяжарнасці.

Разнастайнасць у прыродзе

Радзімкі бываюць самых розных формаў і памераў: пігментныя (плоскія) і барадаўчатыя (узвышаюцца над узроўнем скуры), на ножцы. Памеры вар’іруюцца ад аднаго міліметра да некалькіх сантыметраў, паверхня можа быць пакрыта валасамі. Ёсць нават т.зв. сасудзістыя радзімкі, або ангіёмы – цёмна-бардовага колеру. Самымі распаўсюджанымі лічацца пігментныя радзімкі.

Старэчыя кератомы – таксама радзімкі

Яны з’яўляюцца ў сталым узросце, на адкрытых участках цела: спачатку ўтвараецца ружаватая пляма, на яе фоне ўзнікае ўшчыльненне, падобнае да бародаўкі. Гэты выпуклы светлы вузельчык з часам становіцца злёгку бураватым, а потым можа набыць сінюшную і нават чорную афарбоўку. Кератомы амаль не ўяўляюць ніякай небяспекі. Але за імі таксама трэба ўважліва сачыць, і кожныя паўгода паказвацца доктару. Кератомы патрабуюць выдалення толькі пры тэндэнцыі да перараджэння. У гэтым выпадку па перыферыі «бародаўкі» ўзнікае вузкая палоска пачырванення скуры з пашыранымі сасудамі.

Як і любое дабраякаснае ўтварэнне, радзімкі могуць перарадзіцца ў злаякаснае пад уплывам радыяцыі, ультрафіялету, запаленчых працэсаў.

У скуры, а значыць, і ў радзімак, шмат ворагаў. На першым месцы, вядома ж, сонца (многія медыкі лічаць, што актыўнае яго ўздзеянне можна параўнаць з прамянёвай тэрапіяй). Рэгулярны загар, у тым ліку штучны, сушыць скуру так, што на ёй з’яўляюцца арагавелыя ўчасткі, якія могуць перарадзіцца ў адну з разнавіднасцяў раку скуры. 

Усё мяняецца...

Радзімкі – утварэнні непастаянныя, яны лёгка на працягу жыцця чалавека мяняюць колер, рэльеф і памер. Гэта можа быць выклікана як натуральнымі фактарамі, так і паталагічнымі, якія паказваюць на развіццё анкалагічных захворванняў.

Натуральныя прычыны часцей за ўсё тыя ж, што і прычыны з’яўлення невусаў на скуры. Акрамя таго, на іх рост можа паўплываць развіццё дэрматалагічных захворванняў і гарманальныя збоі, цяжарнасць.

Скальпель – сябар ці вораг?

Якім метадам выдаляць радзімку – вам скажа доктар. Гэта залежыць, напрыклад, ад знешняга выгляду невуса. Сёння актыўна выкарыстоўваюць і метад электракаагуляцыі, і лазер, і вадкі азот, і дыятэрмакаагуляцыю («радыянож»).

Няма радзімкі – няма праблемы?

Узоне рызыкі перш за ўсё аказваюцца тыя новаўтварэнні (невусы), якія пастаянна датыкаюцца да адзення (на шыі, у раёне шлеек бюстгальтара, на падэшвах ступняў, на таліі). Звярніце таксама ўвагу на тыя радзімкі, якія часта закранаюцца расчоскай або брытвай, з якіх рэгулярна вышчыпваюцца валасінкі. Медыкі сцвярджаюць, што менавіта гэтыя радзімкі неабходна выдаляць у першую чаргу, бо з прычыны пастаяннага траўміравання вялікая верагоднасць іх запаленняў або перараджэння. І, вядома, калі ў дыяметры радзімка больш за 1 см, яна аўтаматычна лічыцца праблемнай.

Калі ісці да ўрача:

  • у радзімкі з’явілася нераўнамерная афарбоўка;
  • яе абрысы асіметрычныя або расплывістыя;
  • радзімка змяніла колер (пацямнела або пабялела);
  • на яе паверхні ўтвараецца арагавелы слой ;
  • з радзімкі з’яўляюцца выдзяленні.

Аліна БЯЛОВА

Друкуецца ў часопісе "Алеся"

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.