Вы тут

Тэставанне квантавага спадарожніка паспяхова завершана


Кітайскі спадарожнік квантавай сувязі, запушчаны ў жніўні мінулага года, афіцыйна пачаў працу пасля чатырох месяцаў тэставання на арбіце. Пра гэта паведаміла Акадэмія навук Кітая, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн"


Тэставанне спадарожніка, карыснай нагрузкі і сувязі паміж космасам і Зямлёй было завершана, усё працуе ў штатным рэжыме, паведаміла Акадэмія навук. Пастаянны намеснік галоўнага інжынера праекта Ван Цзяньюй паведаміў, што спадарожнік для квантавых эксперыментаў ў касмічнай маштабе (QUESS, "Мо-цзы") з'яўляецца першай у гісторыі пляцоўкай для эксперыментаў у сферы квантавай сувязі паміж космасам і Зямлёй. 

Галоўны даследчык праекта Пань Цзяньвэй паведаміў, што даследчая група прыступіла да эксперыментаў, былі атрыманы папярэднія звесткі. Кітай паспяхова запусціў першы ў свеце квантавы спадарожнік з касмадрома Цзюцюань 16 жніўня 2016 года. Дадзены спадарожнік будзе выкарыстоўвацца ў даследаваннях "недаступнай для хакераў" квантавай сувязі, што ажыццяўляецца за кошт перадачы ключоў праз космас, а таксама атрымання дадзеных аб адной з самых незвычайных з'яў у квантавай фізіцы - квантавай заблытанасці.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.