Вы тут

Міхаіл Мясніковіч сустрэўся з сябрамі Саюза пісьменнікаў Беларусі


Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь цытаваў Тургенева, успамінаў, як начамі чытаў Шамякіна, і разважаў пра тое, што сучасная беларуская літаратура мусіць расказваць перадусім пра дзень сённяшні. Так, сустрэча прайшла без пратакола, але… у гальштуках.


З аднаго боку, літаратура — сфера чыста творчая, таму дзяржаўным дзеячам, чыноўнікам складана ўплываць на тое, якія раманы, аповесці, вершы выйдуць з-пад пяра пісьменнікаў. Але ж з другога боку, літаратура — гэта яшчэ і прамы або ўскосны аповед пра час, пра асобных людзей і грамадства ў цэлым. Ад фінансавання, дзяржаўных датацый, грантаў і падтрымкі літаратараў таксама залежыць многае. Таму можна лічыць, што сустрэча членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі і старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіла Мясніковіча стала пэўнага кшталту спробай наладзіць дыялог паміж уладай і творцамі, магчымасцю пагаварыць пра набалелае і паразважаць пра будучыню. Дарэчы, пісьменнікі адзначалі, што ў розныя часы, займаючы розныя высокія пасады, Міхаіл Уладзіміравіч заставаўся адкрытым для гутарак, прапаноў, адгукаўся на просьбы сяброў саюза.

Ва ўступным слове старшыныя Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец коратака расказаў гісторыю творчай арганізацыі з 2005—2006 гадоў, калі яна была ўтвораная, і да нашых дзён. Ён адзначыў, што многія творы аўтараў-сучаснікаў напісаныя на вельмі высокім узроўні. Сёння ў складзе саюза працуе 10 секцый, а таксама абласныя і Мінскае гарадское аддзяленні. Мікалай Іванавіч таксама падкрэсліў: у ліку дасягненняў саюза можна назваць і тое, што цяпер без узгаднення з пісьменніцкай арганізацыяй не можа быць зачынена ніводная бібліятэка.

— Пры прыняцці рашэння аб закрыцці бібліятэк нярэдка кіруюцца фактам, што колькасць чытачоў змяншаецца, — заўважыў Мікалай Чаргінец. — Але на справе часта гэта не так. Будынкі перадаюцца ва ўласнасць прыватнікам, а кніжныя фонды, над стварэннем якіх мы так старанна працуем, адыходзяць у небыццё. Спадзяюся, што ў будучыні, дзякуючы аўтарытэтнаму, а цяпер і вырашальнаму голасу нашай арганізацыі, такіх фактаў будзе менш і менш.

У ліку важных кірункаў дзейнасці саюза на гэты год — больш актыўная работа з маладымі аўтарамі, правядзенне для іх конкурсаў, семінараў, выданне дэбютных кніг. Дарэчы, як адзначыў Міхаіл Мясніковіч, гэты кірунак супадае з адным з прыярытэтаў палітыкі краіны ў цэлым.

— Моладзь у нас добрая, адукаваная, дапытлівая, законапаслухмяная, але таксама і вельмі амбітная, — падкрэсліў Міхаіл Уладзіміравіч. — Але ўсе гэтыя якасці варта скіраваць у патрэбнае рэчышча, затрымаць моладзь у краіне.

Што да знаёмства з сучаснай беларускай літаратурай, старшыня Савета Рэспублікі расказаў, што прачытаў усе кнігі акадэміка НАН Беларусі, празаіка Уладзіміра Гніламёдава і нават на памяць ведае частушкі з яго рамана "Расія", што з знаёмы з творчасцю Уладзіміра Ліпскага і з задавальненнем перачытвае класіку — Купалу, Коласа, Шамякіна.

Але пра тое, якой павінна быць беларуская літаратура сёння, Міхаіл Мясніковіч разважаў так:

— Калі згадаць коласаўскія, шамякінскія творы, то мне думаецца, яны былі папулярныя, бо гэтыя творцы пісалі пра сучаснікаў. Тыя раманы былі запатрабаваныя, бо прама ці ўскосна нехта бачыў у іх сябе. Таму, думаю, варта больш пісаць пра нашых сучаснікаў, пра тое жыццё, якім мы жывём, і праблемы, якія мы маем. Тады творы будуць зразумелыя ўсім. Натуральна, гэта досыць далікатная тэма, але на тое і ёсць творцы, каб паспрабаваць знайсці правільнае рашэнне.

Марына ВЕСЯЛУХА

vesialuha@zviazda.by

Фота Кастуся ДРОБАВА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.