Вы тут

У навагоднім сезоне Дыснэйлэнд Шанхая пакажа шоу "Запальвай мару"


Парк Дыснэйлэнд, які стаў новай "візітнай карткай" Шанхая,  напярэдадні Новага года па месяцовым календары рыхтуе святочную забаўляльную праграму для сваіх наведвальнікаў, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн"


Новы год па месяцовым календары або свята Вясны прыпадае  сёлета на 28 студзеня. З нагоды самога ўрачыстага для кітайцаў свята ў краіне аб'яўлены тыднёвыя вакацыі. У навагоднім сезоне "разыначкай" праграмы Шанхайскага Дыснэйлэнда стане светлавое шоу пад назвай "Запальвай мару", якое будзе завяршацца запускам нябесных ліхтароў і загадванне навагодніх жаданняў. У запуску ліхтароў змогуць паўдзельнічаць усе жадаючыя. Як паведаміла  адміністрацыя Шанхайскага Дыснэйлэнда, акрамя цікавай забаўляльнай праграмы, у перыяд навагодніх вакацый парк прапануе сваім гасцям святочную ежу і напоі, а таксама прызы і сувеніры. 

Як вядома, шанхайскі Дыснэйлэнд афіцыйна быў адкрыты для наведвання ў сярэдзіне чэрвеня 2016 года. За першыя чатыры месяцы пасля адкрыцця парк прыняў 4 млн. чалавек.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».