Вы тут

Рэйтынг цырульняў Мінска папоўнілі новыя аб'екты


Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні бытавога і гасцінічнага абслугоўвання насельніцтва Мінгарвыканкама.


Фота: all.biz

Маніторынг праводзіўся з канца снежня да сярэдзіны студзеня, у ім бралі ўдзел прадстаўнікі упраўленняў гандлю і паслуг, бытавога і гасцінічнага абслугоўвання насельніцтва Мінгарвыканкама і санітарна-эпідэміялагічнай службы. Праверана звыш 20 суб'ектаў гаспадарання, ім прысвоены ацэнкі ад двух да пяці. Лік "выдатнікаў" папоўнілі салоны прыгажосці "Бонжур" і "МН". Яшчэ 15 арганізацый зарабілі "чацвёрку".

Праект "Павышэнне гігіенічнай бяспекі аб'ектаў бытавога абслугоўвання" стартаваў у Мінску 1 снежня. Ён накіраваны на рашэнне праблем, якія існуюць у гэтай сферы, зніжэнне колькасці зваротаў грамадзян па пытаннях аказання няякасных паслуг. Спецыялісты ўжо праверылі больш за 40 цырульняў і салонаў прыгажосці. "Пяць" атрымалі 6 арганізацый, "чатыры" і "тры" - 24 і 10 арганізацый адпаведна. Тром арганізацыям спецыялісты паставілі "двойку".

Прадпрыемствы ацэньвалі як на адпаведнасць санітарна-эпідэміялагічнага патрабаванням, так і з пункту гледжання ўзроўню сэрвісу, кваліфікацыі спецыялістаў, афармлення памяшканняў. Усяго чэк-лісты ўключалі каля 60 пытанняў, па кожным з іх камісія ставіла балы ад 0 да 12.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.