Вы тут

Раім схадзіць


Speaking Club, выстава рэпрадукцый Густава Клімта і арт-праект «Мой любімы мастак» – афіша «Звязды» з 23 па 29 студзеня.


Speaking Club

Фота: phuket24.net

Дзе: вул. Багдановіча, 130

Калі: 28 студзеня, 17:00

Колькі каштуе: бясплатна

Папрактыкавацца і палепшыць англійскі, а таксама пазнаёміцца з аматарамі зносін на замежнай мове можна будзе цалкам бясплатна! Пры падтрымцы школы англійскай мовы для дзяцей Panda English School і English House у Мінску пройдзе серыя адкрытых сустрэч з носьбітамі мовы.

Вас чакаюць: зносіны з носьбітам мовы ў вольнай форме (абмежаванняў па ўзроўні няма), групавыя заданні, дыялогі, практыкаванні, адпрацоўка маўленчых навыкаў, песні, усмешкі і весялосць!

Абавязковы папярэдні запіс: +37544-575-72-52.


Выстава «Густаў Клімт. 100 гадоў без генія»

Фота: afisha.tut.by

Дзе: GALLERIA MINSK (пр-т Пераможцаў, 9)

Калі: па 15 лютага, 10:00-22:00

Колькі каштуе: 6 р., льготны – 3 р.

14 студзеня ў Мінску ў рамках сусветнага турнэ «Густаў Клімт. 100 гадоў без генія» адкрылася выстава рэпрадукцый аднаго з самых дарагіх і вядомых мастакоў ХХ ст.

Дакладныя копіі палотнаў Клімта (у тым ліку самы вядомы твор мастака карціну «Пацалунак»), выкананыя ў той жа тэхніцы з выкарыстаннем сусальнага золата, можна ўбачыць з 10:00 да 22:00.


Выстава «Японская вясна»

Фота: afisha.tut.by

Дзе: Гарадская мастацкая галерэя Л. Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Калі: па 19 лютага, сер.-нядз.: 11:00-19:00

Колькі каштуе: 2 р., студэнты – 1,5 р., школьнікі – 1 р.

На выставе прадстаўлена каля 20 жывапісных твораў, над якімі мастачка Марына Быкава працавала з 2006 па 2010 гады.

На стварэнне гэтай серыі работ аўтара натхнілі японская культура, філасофія і творчасць вялікіх майстроў японскай гравюры. У сваіх творах мастачка сумяшчае традыцыі японскага мастацтва і ўласныя наватарскія прыёмы.


Арт-праект «Мой любімы мастак»

Фота: afisha.tut.by

Дзе: Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (вул. Някрасава, 3)

Калі: 27 студзеня-18 лютага

Колькі каштуе: удакладняць у касе

27 студзеня ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыццё міжнароднага арт-праекта «Мой любімы мастак».

Упершыню выставачная пляцоўка сабрала работы дзяцей і падлеткаў з дзвюх краін – Беларусі і Германіі. Арт-праект носіць культурна-адукацыйны характар ​​і прадугледжвае два выставачныя этапы.

Ідэя праекта заключаецца ў тым, што дзеці і падлеткі з дзвюх краін натхняюцца карцінамі вялікіх мастакоў, а затым творча пераасэнсоўваюць убачанае і ствараюць уласныя работы. Незвычайны таксама і спосаб падачы: на постэрах гледачы ўбачаць не толькі самі работы юных мастакоў ад 7 да 17 гадоў, але і іх фотапартрэты. А таксама міні-аповяд пра тое, чаму іх натхніў той ці іншы мастак.


Спектакль «Аркестр»

Фота: afisha.tut.by

Дзе: Беларускі дзяржаўны маладзёжны тэатр (вул. Казлова, 17)

Калі: 28 студзеня, 18:00

Колькі каштуе: 8,8 р.

«Аркестр» – спектакль, які заключае ў сабе маленькае жыццё.

Скрыпка, кантрабас, альт, флейта і піяніна. Як любы з гэтых інструментаў выконвае сваю непаўторную мелодыю, якая закранае душу, так і кожная з прадстаўніц аркестра выконвае свой матыў жыцця, які часта зусім не звязаны з мастацтвам...

«Аркестр» – спектакль, хутчэй, не сюжэтны, а заснаваны на градацыі характараў. Кожная гераіня раскрываецца па-свойму, кожная з іх у свой час мела вялізныя магчымасці, якія цяпер над аркестравай пляцоўкай рассейваюцца, як туман. 


Выстава «І паланэз пачаць пара»

Фота: mylitta.ru

Дзе: Дом Ваньковічаў (вул. Інтэрнацыянальная, 33а)

Калі: па 31 студзеня, аўт.-сб.: 10:00-18:00

Колькі каштуе: уваход па білеце ў музей

З 13 студзеня ў Доме Ваньковічаў можна наведаць выставу моды і аксесуараў эпохі Рамантызму з калекцыі Ігара Сурмачэўскага.

Калекцыянер Ігар Сурмачэўскі – збіральнік твораў выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, фатаграфій, дакументаў, звязаных з гісторыяй беларускіх зямель. Асаблівае месца ў яго калекцыі займаюць старадаўнія прадметы гардэроба, антыкварнага адзення і аксесуараў. Асноўная геаграфія рарытэтаў – Заходняя Еўропа, Амерыка і Расія. 


Выстава «Ex Libris. Кніжны знак»

Фота: afisha.tut.by

Дзе: Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь (вул. К. Маркса, 12)

Калі: па 31 студзеня, пан.-нядз.: 11:00-19:00

Колькі каштуе: 5 р., студэнты – 4 р., школьнікі – 3 р.

12 студзеня адбылося адкрыццё выставы Яўгеніі Цыбульскай «Ex Libris. Кніжны знак». Выставачны праект мінскай мастачкі пачынае серыю мерапрыемстваў музея, прысвечаных 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.

На выставе «Ex Libris. Кніжны знак» прадстаўлена каля 40 работ, створаных на працягу мінулага года. Гэта экслібрысы сучаснікаў мастачкі – музыкантаў, мастакоў, тэатральных дзеячаў, літаратараў.


Выстава «Музей ёлачных цацак»

Фота: magput.ru

Дзе: Дом-музей I з'езда РСДРП (пр-т Незалежнасці, 31а)

Калі: па 31 студзеня, 11:00-19:00

Колькі каштуе: удакладняць у касе

На выставе «Музей ёлачных цацак» дзеці змогуць акунуцца ў чароўную казку, а дарослыя – вярнуцца ў дзяцінства.

Экспазіцыя пабудавана па прынцыпе чароўнага лабірынта, у якім прадстаўлена гісторыя вытворчасці шкляных ёлачных цацак з сярэдзіны ХІХ стагоддзя да нашых дзён.

Акрамя гэтага, можна будзе паглядзець мініятурны калядны гарадок.


Выстава «Час цудаў. Зімовыя святы і забавы»

Фота: emc21.ru

Дзе: Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь (вул. К. Маркса, 12)

Калі: па 28 лютага, 11:00-19:00

Колькі каштуе: удакладняць у касе

Выстава ў інтэрактыўнай форме пазнаёміць з беларускімі традыцыямі зімовых святаў, асаблівасцямі побыту беларусаў розных саслоўяў у зімовы перыяд у розныя гістарычныя часы.

Каб узмацніць адчуванне зімы, агляд выставы будзе праходзіць пад падаючымі шматкамі снегу, падобнымі на сапраўдны.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?