Вы тут

Трампу перададуць запрашэнне навагрудскага музея пабываць у Беларусі


Прэзідэнту ЗША Дональду Трампу перададуць запрашэнне навагрудскага музея пабываць у Беларусі. Пра гэта паведамілі ў эфіры праграмы "Контуры", паказанай 22 студзеня на тэлеканале АНТ.


Фота: justmedia.ru

Запрашэнне з віншаваннямі абранаму прэзідэнту Дональду Трампу ўжо адпраўлена з Музея яўрэйскага супраціву ў Наваградку. Тут гатовы прыняць і яго самога, і ўсю яго сям'ю. "Іванка і Джарэд (дачка Трампа і яе муж) збіраліся тут пабываць, а Чарльз Кушнер (сват Трампа) абяцаў перадаць запрашэнне прэзідэнту ЗША асабіста", - паведамілі ў эфіры АНТ.

"Гэта ж не першая наша перапіска з Чарльзам, і адказ я атрымала літаральна за лічаныя секунды. Адказ быў - так, я перадам ўсім членам нашай сям'і. У Чарльза вельмі цёплае стаўленне да Навагрудка. Таму што гэта вельмі тыпова для яўрэяў - менавіта так ставіцца да гісторыі сваёй сям'і, да сваіх каранёў ", - распавяла стваральнік Музея яўрэйскага супраціву ў Наваградку Тамара Вяршыцкая.

Дакументы, знойдзеныя ў архівах Беларусі, пацвярджаюць беларускія карані зяця Трампа - Джарэда Кушнера.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.