Вы тут

У Кітаі створана тысяча Школ Канфуцыя


Реалізацыя адпаведнай праграмы распачалося ў 2014 годзе.


У Кітаі створана 1000 Школ Канфуцыя, паведаміў Кітайскі фонд Канфуцыя. Усяго плануецца адкрыць у краіне 10 тыс. школ імя вялікага кітайскага філосафа, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”

Як праінфармаваў старшыня савета фонду Ван Дацянь, тысячная школа Канфуцыя заснавана ў бальніцы Цяньфошань у правінцыі Шаньдун (Усходні Кітай). У задачы школ Канфуцыя ўваходзіць не толькі правядзенне заняткаў па традыцыйнай культуры Кітая, але і арганізацыя розных прафесійных і юрыдычных трэнінгаў і курсаў. Кітайскі фонд Канфуцыя быў заснаваны ў 1984 годзе, рэалізацыю праграмы "школы Канфуцыя" ён пачаў у 2014 годзе. Першая такая школа была адкрыта ў горадзе Цзінань ў студзені 2014-га. 

Канфуцый - вялікі мыслыцель, філосаф, палітык і педагог 6-5 стагоддзяў да н.э. нарадзіўся на тэрыторыі цяперашняй кітайскай правінцыі Шаньдун. Яго вучэнне аказала глыбокі ўплыў на кітайскую цывілізацыю, стала важным складнікам традыцыйнай культуры Кітая.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.