Вы тут

БДУ запрашае ў Лагойск на Дзень студэнта


25  студзеня Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт арганізуе спартыўна-аздараўленчую акцыю “Канікулы ў Лагойску”.  Мерапрыемства прымеркаванае да святкавання Таццянінага дня. Як вядома, святая пакутніца Таццяна лічыцца заступніцай усіх студэнтаў.


Фота: bsu.by

Асноўныя дзеянні разгорнуцца ў гэты дзень на базе гарналыжнага спартыўна-аздараўленчага комплексу “Лагойск”.

На студэнцкае свята запрошана алімпійская чэмпіёнка 2014 года ў фрыстайле Ала Цупер. На сустрэчы з ёй студэнты і супрацоўнікі БДУ змогуць даведацца пра яе спартыўныя планы, кар'еру, задаць любое пытанне. Акрамя таго, спартсменка ўзнагародзіць пераможцаў лыжнай эстафеты. Медалі будуць разыграны паміж камандамі студэнтаў, супрацоўнікаў і дэканаў БДУ.

Для ўсіх гасцей студэнцкага свята падрыхтавана насычаная праграма. Будуць працаваць зоны актывацыі, дзе ўсе ахвотныя змогуць правераць свае сілы ў ціры, на атракцыёнах  “вялікі футбол”, “сумо” і іншых. Таксама ва ўсіх удзельнікаў будзе магчымасць пракаціцца на горных лыжах, санках, сноўбордах, цюбінгах і г.д. Разам са студэнцкай моладдзю на лыжню стануць дырэктар Мінскага духоўнага вучылішча протаіерэй Іаан Задарожын.

Удзельнікам  “Канікул у Лагойску” можа стаць любы студэнт пры ўмове валодання навыкамі катання на горных лыжах і сноўбордзе.

Арганізатарам мерапрыемства выступіла пярвічная прафсаюзная арганізацыя студэнтаў БДУ.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».