Вы тут

11-гадовы хлопчык усё яшчэ ў бальніцы пасля ін'екцыі антыбіётыка


11-гадовы хлопчык працягвае знаходзіцца ў Барысаўскай цэнтральнай раённай бальніцы пасля ін'екцыі антыбіётыка «Цэфтрыяксон». Дзіця пачало траціць прытомнасць і задыхацца праз некалькі хвілін пасля ўвядзення прэпарату. Раней у сувязі з гібеллю пасля такой жа ін'екцыі жыхаркі Маладзечанскага раёна паведамлялася аб прыпыненні продажу парашка для ін'екцыйнага раствору «Цэфтрыяксон» і раствору для ін'екцый «Лідакаін гідрахларыд» (звычайна антыбіётык уводзіцца менавіта ў спалучэнні з абязбольвальным). Медустановам рэкамендавана аддаваць перавагу таблетаваным формам.


— Анафілактычны шок адносіцца да алергічных рэакцый, а яны могуць сустракацца ў любым узросце ў любога чалавека, які ўпершыню сутыкнуўся з тым ці іншым рэчывам, — тлумачыць намеснік галоўнага ўрача па медыцынскай частцы 17-й гарадской дзіцячай клінічнай паліклінікі Мінска Ала ЗУБАВА. — Немагчыма загадзя прадбачыць, на што можа ўзнікнуць рэакцыя, — на ўкус насякомага, на прадукт харчавання або пылок раслін, лекі і г.д. Анафілактычны шок — паталогія рэдкая, і гэта сур'ёзная пагроза жыццю. Даваць такую рэакцыю можа не толькі «Цэфтрыяксон», але і «Лідакаін», аб чым больш вядома ўрачам-стаматолагам.

Арсенал таблетаваных антыбіётыкаў, у тым ліку новага пакалення, досыць вялікі, аднак у ін'екцыйнай форме іх колькасць абмежаваная, таму цалкам адмовіцца ад добра вядомага «Цэфтрыяксону» немагчыма. Акрамя таго, рэакцыя можа ўзнікнуць і на таблетку. Але мы павінны лячыць, прызначаць лекі, якія — і гэта не сакрэт — маюць пабочныя эфекты. Усе ўрачы валодаюць гэтай інфармацыяй, навучаны правільнаму алгарытму аказання першай меддапамогі пры ўзнікненні анафілактычнага шоку. Па кожным такім выпадку праводзіцца дасканалы разбор.

Святлана БАРЫСЕНКА

protas@zviazda.by

Загаловак у газеце: Прадбачыць немагчыма

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.