Вы тут

У найбліжэйшы час будзе зацверджаны план падрыхтоўкі да Еўрагульняў


Беларусь максімальна адказна падыходзіць да правядзення ІІ Еўрапейскіх гульняў, заявіў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў на першым пасяджэнні рэспубліканскага аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні спаборніцтваў кантынентальнага маштабу ў 2019 годзе ў нашай краіне.


«Задача аб правядзенні Еўрапейскіх гульняў на найвышэйшым узроўні пастаўлена кіраўніком дзяржавы. Да Еўрагульняў засталося два з паловай гады, але гэта толькі здаецца, што часу шмат. Усе выканаўцы павінны максімальна адказна падысці да вырашэння ўскладзеных на іх задач», — падкрэсліў кіраўнік Савета Міністраў. Акрамя таго, у трохмесячны тэрмін павінен быць зацверджаны план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні Еўрапейскіх гульняў. «Яго праект ужо падрыхтаваны і накіраваны зацікаўленым», — паведаміў прэм'ер.

Падчас пасяджэння аргкамітэта было адзначана, што кіраўніцтва Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў ужо канстатавала высокую гатоўнасць спартыўных аб'ектаў Мінска прыняць спаборніцтвы.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavіt@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Прыняць Еўрагульні

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?